РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Рэчышча
назоўнік | ніякі род
1. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ вадзяная плынь. Р. ракі.

2. пераноснае значэнне: Напрамак, шлях развіцця чаго-н. Накіраваць гаворку ў патрэбнае р. У рэчышчы рамантычных традыцый.
Рэшата
назоўнік | ніякі род
1. Рэч хатняга ўжытку — нацягнутая на шырокі абруч густая сетка для прасейвання мукі і інш. Прасеяць муку на р. У рэшаце ваду насіць (пераноснае значэнне: займацца чым-н. бескарысным, пустой справай; размоўнае). Галава як р. ў каго-н. (пра таго, хто ўсё забывае, у каго дрэнная памяць; размоўнае).

2. Прасейвальнае прыстасаванне ў зернеачышчальных, сартавальных і інш. машынах. Рашоты ў камбайне.Цуды ў рэшаце (размоўнае жартаўлівае) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае. || прыметнік: рашотны.
Рэшка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Бок манеты, адваротны гербаваму малюнку.
Рэшта
назоўнік | жаночы род
1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстанай, астача, астатак.

2. Частка якога-н. адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася нявыкарыстанай ці непераадоленай. Р. дня. Р. дарогі.

3. Здача. Атрымаць рэшту. Р. з рубля.У рэшце рэшт — 1) у канчатковым выніку. Доўга ўтлумачвалі, у рэшце рэшт зразумеў; 2) пабочнае слова, тое, што і нарэшце (у 2 і 3 знач.).
Рэштка
назоўнік | ніякі род
1. Тое, што і рэшта (у 1 і 2 знач.). Р. прыпасаў. Р. вольнага часу.

2. Тое, што захавалася, уцалела ад таго, што раней існавала. Р. печы. Р. разбітых часцей ворага. || прыметнік: рэшткавы.
Рэя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Рухомы папярочны брус на мачце, які служыць для мацавання парусоў, для ўстаноўкі антэн і для падачы сігналаў.
Рэяць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Лятаць плаўна, лунаць. У паднябессі рэяў каршун.

2. Плаўна развявацца. Рэюць сцягі.
2009–2019. Беларусь, Менск.