РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 30
Рэвізія
назоўнік | жаночы род
1. Абследаванне чыёй-н. дзейнасці для ўстанаўлення правільнасці і законнасці дзеянняў. Р. магазіна.

2. Пераглад чаго-н. з мэтай унясення карэнных змен (кніжнае). Р. поглядаў, вучэння.

3. У Расіі ў 18 — 1-й палове 19 ст.: перапіс падатковага насельніцтва для налічэння падатку. || прыметнік: рэвізійны і рэвізскі. Рэвізійная камісія. Рэвізскія казкі.
Рэвізіянізм
назоўнік | мужчынскі род
Абазначэнне ідэйнапалітычных і навуковых кірункаў, якія пераглядаюць прынцыпы і палажэнні якой-н. тэорыі, канцэпцыі, вучэння. || прыметнік: рэвізіянісцкі.
Рэвізіяніст
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік рэвізіянізму. || прыметнік: рэвізіянісцкі.
Рэвізор
назоўнік | мужчынскі род
1. Службовая асоба, ўпаўнаважаная рабіць рэвізію (у 1 знач.).

2. У асобных галінах чыгуначнай службы: тое, што і кантралёр. Р. руху. Дарожны р. || прыметнік: рэвізорскі.
Рэвю
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Тэатральны агляд — прадстаўленне з паасобных сцэн, эпізодаў і нумароў. Музычнае р.
Рэгалія
назоўнік | жаночы род
1. Прадмет, які з'яўляецца знакам манархічнай улады, напр. карона, скіпетр (устарэлае). Царскія рэгаліі.

2. звычайна Ордэн, знак узнагароды (устарэлае і размоўнае). Прыйсці пры ўсіх рэгаліях.
Рэгата
назоўнік | жаночы род
Буйное спаборніцтва спартыўных суднаў. Парусная р.
Рэгбі
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Спартыўная камандная гульня, якая заключаецца ў тым, што ігракі стараюцца закінуць вялікі авальны мяч у вароты саперніка або ўбегчы туды з мячом, а таксама адпаведны від спорту. || прыметнік: рэгбійны.
Рэгбіст
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які займаецца рэгбі.
Рэгенерацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Ператварэнне шляхам пэўных аперацый адпрацаваных прадуктаў у зыходныя прадукты для паўторнага іх выкарыстання. Р. адпрацаваных масел.

2. Награванне газу і паветра, што паступаюць у печ, адпрацаванымі прадуктамі гарэння.

3. Аднаўленне арганізмам утрачаных або пашкоджаных органаў, тканак, клетак, а таксама аднаўленне цэлага арганізма з яго часткі. Р. хваста яшчаркі. || прыметнік: рэгенерацыйны і рэгенератыўны.
2009–2019. Беларусь, Менск.