РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 30
Рэгент
назоўнік | мужчынскі род
1. Часовы правіцель манархічнай дзяржавы.

2. Дырыжор хору, пераважна царкоўнага. || жаночы род: рэгентка. || прыметнік: рэгенцкі.
Рэгіён
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая вобласць, група суседніх краін або тэрыторыі, раёны, аб'яднаныя па якіх-н. агульных прыметах. Геаграфічны р. Эканамічны р. || прыметнік: рэгіянальны. Рэгіянальнае пагадненне.
Рэгістр
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента. Бас — голас нізкага рэгістра.

3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах. Р. каманд у ЭВМ.

5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах. Верхні, ніжні р.

6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў. Рачны р. Марскі р. || прыметнік: рэгістравы.
Рэгістраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Запісваць, адзначаць з мэтай уліку, сістэматызацыі, надання законнай сілы чаму-н. Р. паступаючую дакументацыю. Р. змены надвор'я. Р. шлюб. || закончанае трыванне: зарэгістраваць. || зваротны стан: рэгістравацца. || закончанае трыванне: зарэгістравацца. || назоўнік: рэгістрацыя і рэгістраванне. || прыметнік: рэгістрацыйны.
Рэгістратар
назоўнік | мужчынскі род
Службовая асоба, якая праводзіць рэгістрацыю каго-, чаго-н. Р. карэспандэнцыі. || жаночы род: рэгістратарка. || прыметнік: рэгістратарскі.
Рэгістратура
назоўнік | жаночы род
Аддзел ва ўстанове, які займаецца рэгістрацыяй каго-, чаго-н.
Рэгіянальны
прыметнік
1. гл. рэгіён.

2. Мясцовы, які мае адносіны да якой-н. вобласці, рэгіёна. Рэгіянальныя асаблівасці. Рэгіянальныя цэны.
Рэгламент
назоўнік | мужчынскі род
1. Правілы, якія рэгулююць парадак якой-н. дзейнасці. Трымацца рэгламенту. Р. пасяджэння. Р. работы камісіі. 2, Час, адведзены на сходзе для прамовы, выступлення. Р. для прамоўцы — пятнаццаць мінут. || прыметнік: рэгламентны.
Рэгламентаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Падпарадкаваць (-коўваць) рэгламенту. || назоўнік: рэгламентацыя. || прыметнік: рэгламентацыйны.
Рэглан
назоўнік
1. Адзенне, у якога рукаў складае адно цэлае з плячом.

2. нязменнае: Пра адзенне: такога крою. Сукенка, куртка, паліто р.
2009–2019. Беларусь, Менск.