РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 30
Рэгрэс
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Упадак у развіцці чаго-н., рух назад; процілегласць прагрэс.
Рэгрэсіраваць
дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне
Ісці па шляху рэгрэсу, пагаршэння.
Рэгрэсіўны
прыметнік | кніжнае
Які з'яўляецца рэгрэсам, вядзе да рэгрэсу. Р. працэс. || назоўнік: рэгрэсіўнасць.
Рэгуліроўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Работнік, спецыяліст, які займаецца рэгуліроўкай чаго-н. Р. дарожнага руху. Р. механізмаў. || жаночы род: рэгуліроўшчыца. || прыметнік: рэгуліроўшчыцкі.
Рэгуляваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Упарадкоўваць, наладжваць. Р. узаемаадносіны.

2. Накіроўваць развіццё, рух чаго-н. з мэтай прывесці ў парадак, у сістэму. Р. дарожны рух. Р. цэны.

3. Прыводзіць (механізмы і іх часткі) у такі стан, які забяспечвае нармальную і правільную работу. Р. ход машыны. Р. матор. || закончанае трыванне: урэгуляваць і адрэгуляваць. || назоўнік: рэгуляванне, рэгуляцыя і рэгуліроўка. || прыметнік: рэгуляцыйны, рэгулятарны і рэгуліровачны. Рэгуляцыйныя работы. Рэгулятарныя функцыі гармонаў. Рэгуліровачны пост.
Рэгулярны
прыметнік
1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу. Р. агляд. Рэгулярнае харчаванне.

2. Які мае правільную і пастаянную арганізацыю. Рэгулярныя войскі. || назоўнік: рэгулярнасць.
Рэгулятар
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыбор для рэгулявання чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

2. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго-н. Р. цэн.
Рэд
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. рэдакцыйны, напр. рэдкалегія, рэдсавет, рэдпадрыхтоўка.
Рэдагаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Правяраць і выпраўляць тэкст пры падрыхтоўцы да друку. Р. артыкул.

2. Кіраваць выданнем чаго-н. Р. штогоднік. || закончанае трыванне: адрэдагаваць. || назоўнік: рэдагаванне і рэдакцыя. Рэдагаванне тэксту. Манаграфія пад рэдакцыяй прафесара. || прыметнік: рэдакцыйны. Рэдакцыйная калегія.
Рэдактар
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які рэдагуе што-н.; спецыяліст па рэдагаванню. Р. газеты. Адказны р. Тэхнічны р. || жаночы род: рэдактарка. || прыметнік: рэдактарскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.