РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 30
Рэдакцыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. рэдагаваць.

2. Разнавіднасць тэксту якога-н. твора. Раман у дзвюх рэдакцыях.

3. Тая ці іншая фармулёўка, выказванне думкі. Пункт пратакола ў новай рэдакцыі.

4. Група работнікаў, што рэдагуюць якое-н. выданне, а таксама аддзел выдавецтва, які рыхтуе рукапісы да друку. Галоўная р. Тэхнічная р. Р. мастацтва. || прыметнік: рэдакцыйны.
Рэдзька
назоўнік | жаночы род
Караняплод з тоўстым і светлым (у цёмнай скурцы) коранем, з гаркаватым вострым смакам і пахам.Як горкая рэдзька (размоўнае) — вельмі, надта (надакучыць, абрыднуць). || прыметнік: рэдзечны і рэдзькавы.
Рэдкалессе
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Рэдкі, не густы лес.
Рэдкасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. рэдкі.

2. Рэдкая з'ява. Жывыя кветкі на поўначы — вялікая р.

3. Рэдкі прадмет, музейная, антыкварная рэч. Бібліяграфічная р. Калекцыя рэдкасцей.На рэдкасць — аб кім-, чым-н. выключным, рэдкім. Дні стаялі на рэдкасць халодныя. Не рэдкасць — звычайна, часта бывае. Такія выпадкі — не рэдкасць.
Рэдкі (радзейшы)
прыметнік
1. Недастаткова густы, вадзяністы. Р. кісель. Рэдкая смятана.

2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны. Рэдкая барада. Рэдкія зубы. Р. невад (не шчыльна сплецены).

3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго. Рэдкія паўстанкі.

4. Які складаецца з аддаленых адзін ад другога момантаў. Рэдкія стрэлы. Р. пульс.

5. Які паўтараецца, адбываецца, з'яўляецца праз вялікія прамежкі часу. Рэдкая з'ява. Р. госць. Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прыслоўе) бачыцца. Рэдкія металы. || назоўнік: рэдкасць.
Рэдукавацца
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Падвергнуцца(-вяргацца) рэдукцыі (у 2 знач.).
Рэдукаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Падвергнуць(-вяргаць) рэдукцыі.
Рэдукцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Пераход, звядзенне складанага да простага.

2. Змяншэнне, паслабленне чаго-н. Р. ціску пары. Р. ненаціскных галосных. || прыметнік: рэдукцыйны.
Рэдут
назоўнік | мужчынскі род
У старых арміях: самкнутае палявое ўмацаванне, акружанае ровам і брустверам. || прыметнік: рэдутны.
Рэестр
назоўнік | мужчынскі род
Вопіс, пісьмовы пералік. Дзяржаўны суднавы р. || прыметнік: рэестравы.
2009–2019. Беларусь, Менск.