РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 30
Рэжым
назоўнік | мужчынскі род
1. Дзяржаўны лад. Дэмакратычны р. Стары р.

2. Устаноўлены распарадак чаго-н. Правільны р. харчавання. Школьны р. Р. эканоміі.

3. Умовы дзейнасці, працы, існавання чаго-н. Працоўны р. машыны. Р. рэек. || прыметнік: рэжымны.
Рэжысёр
назоўнік | мужчынскі род
Творчы работнік, мастацкі арганізатар, кіраўнік тэатральнай, кінаабо тэлевізійнай пастаноўкі, наогул відовішчных праграм. Р.-пастаноўшчык. || прыметнік: рэжысёрскі. Рэжысёрскае бачанне п 'есы.
Рэжысіраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Кіраваць пастаноўкай спектакля, фільма, увогуле відовішчнай праграмы ў якасці рэжысёра. Р. оперу.
Рэжысура
назоўнік | жаночы род
1. Прафесія, дзейнасць рэжысёра.

2. Рэжысёрскае рашэнне (трактоўка) спектакля, фільма. Таленавітая р. фільма. З. зборны назоўнік: Рэжысёры. Рашэнне рэжысуры.
Рэзалютыўны
прыметнік
Які змяшчае ў сабе вывады, рэзалюцыю. Рэзалютыўная частка даклада.
Рэзалюцыя
назоўнік | жаночы род
1. Пастанова, прынятая ў выніку абмеркавання якога-н. пытання. Праект рэзалюцыі.

2. Пісьмовае распараджэнне, рашэнне начальніка ў форме надпісу на дзелавой паперы. Налажыць рэзалюцыю. || прыметнік: рэзалюцыйны.
Рэзананс
назоўнік | мужчынскі род
1. З'ява рэзкага ўзрастання амплітуды вымушаных ваганняў сістэмы пры набліжэнні частаты (у 2 знач.) перыядычнага знешняга ўздзеяння да частаты яе ўласных ваганняў (спецыяльны тэрмін). Р. токаў. Аптычны р.

2. Здольнасць узмацняць гук, уласцівая рэзанатарам або памяшканням, сцены якіх добра адбіваюць гукавыя хвалі. Кіназала дае добры р.

3. пераноснае значэнне: Водгук, водгаласак, уражанне, зробленае на многіх. Прамова атрымала шырокі грамадскі р. || прыметнік: рэзанансны. Рэзанансная елка (для вырабу музычных інструментаў; спецыяльны тэрмін).
Рэзанатар
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Вагальная сістэма, электрычны ланцуг, полае цела або прыстасаванне, у якіх магчыма ўзнікненне з'явы рэзанансу. || прыметнік: рэзанатарны.
Рэзанёр
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які любіць весці доўгія разважанні павучальнага характару.

2. Дзеючая асоба п'есы, рамана, якая звычайна выражае адносіны аўтара да падзей (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: рэзанёрскі. Р. тон.
Рэзанёрстваваць
дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне
Разважаць у павучальным тоне. || назоўнік: рэзанёрства.
2009–2019. Беларусь, Менск.