РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 209
Радзімы
прыметнік
Родны (у народнай паэзіі і ў зваротах). Р. край. Сустракай, радзімая, дарагіх гасцей (назоўнік) Радзімая пляма — 1) цёмная прыродная пляма на скуры; 2) пераноснае значэнне, чаго перажытак. Радзімыя плямы мінулага.
Радзіна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Сям'я, радня. Сабралася ўся р.
Радзіны
назоўнік
1. Нараджэнне дзіцяці.

2. Сямейнае святкаванне, звязанае з нараджэннем дзіцяці. Спраўляць р.
Радзіраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Паведаміць (-мляць) пры дапамозе рацыі, па радыё. Р. пра стан надвор'я.
Радзіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прасіць у каго-н. рады (у 1 знач.). Да бацькі заўсёды ішлі р.

2. Мець з кім-н. раду (у 2 знач.), раіцца. Сябры сталі р., што рабіць далей. || закончанае трыванне: парадзіцца.
Радзіцца
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Тое, што і нарадзіцца (нараджацца).

2. незак. Даваць ураджай, плады (аб раслінах). Надта родзіцца ў нас капуста. || незакончанае трыванне: раджацца.
Радзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. каму, з інфінітывам: Даваць якую-н. раду (у 1 знач.), раіць. Я заўсёды раджу падумаць, паглядзець, не спяшацца.

2. Прапанаваць каго-, што-н. у якасці каго-, чаго-н. Доктар р. лекі як сродак ад болю.

3. Раіцца, меркаваць. Сядзелі мужчыны на лаўцы і ўсё радзілі і думалі.Раду радзіць (размоўнае) — радзіцца, раіцца. || закончанае трыванне: парадзіць.
Радзіць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Тое, што і нарадзіць (нараджаць).

2. незак. Даваць ураджай, плады (аб глебе, раслінах). Глеба родзіць добра. Надта родзяць буракі. || незакончанае трыванне: раджаць.
Радком
прыслоўе | размоўнае
У адзін рад.
Радніна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і радно.
2009–2019. Беларусь, Менск.