РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 209
Радніцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Уступіць у адносіны роднасці, сваяцтва з кім-н. Р. з суседзямі. || закончанае трыванне: парадніцца.
Радніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць падобным, збліжаць. Два такія зборнікі вершаў родняць паэтаў.
Радно
назоўнік | ніякі род
Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна. Ткаць р. Накрыцца радном. || прыметнік: радняны. Радняныя нагавіцы.
Радня
назоўнік | жаночы род
1. зборны назоўнік: Сваякі. Блізкая р. Сабралася ў госці ўся р.

2. Тое, што і сваяк або сваячка (размоўнае). Яна мне р.
Радовішча
назоўнік | ніякі род
Месцанараджэнне карысных выкапняў. Р. золата.
Радок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. рад1.

2. Частка тэксту або асобныя словы, літары, іншыя знакі, надрукаваныя ці напісаныя ў адну лінію. Р. верша. Чытаць паміж радкоў (пераноснае значэнне: здагадваючыся пра скрыты сэнс напісанага). Р. у р. (пра перапісанае, перакладзенае: слова ў слова).
Радон
назоўнік | мужчынскі род
Радыеактыўны хімічны элемент — газ, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне. || прыметнік: радонавы. Радонавыя ванны (з радонам).
Радоўка
назоўнік | жаночы род
Агульная назва некалькіх відаў шапкавых грыбоў сямейства радоўкавых. Шэрая р.
Радоўка
назоўнік | жаночы род
Чыя-н. чарга рабіць што-н. (размоўнае). Настала р. пасвіць кароў.
Радужны
прыметнік
Радужная абалонка (спецыяльны тэрмін) — пярэдняя частка сасудзістай абалонкі вочнага яблыка, якая размешчана наперадзе хрусталіка і вызначае сабой колер вачэй.
2009–2019. Беларусь, Менск.