РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 209
Радца
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто раіць, дае параду (у 1 знач.), дарадца, дарадчык.

2. Выбарны член ад багатых гарадскіх вярхоў у раду (магістрат) у Беларусі ў 14—18 стст. (устарэлае).
Радчэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і радзець. Радчэў туман. || закончанае трыванне: парадчэць.
Рады
прыметнік
1. Які перажывае пачуццё радасці, задавальнення. Радая маці гаварыла безупынку. Я вельмі р. гэтай сустрэчы.

2. у знач. выказніка: (звычайна кар. ф.), каму-чаму, з дадан. сказам і без дапаўнення. Пра пачуццё радасці, задавальнення, якое перажывае хто-н. Мы надта рады такому госцю. Я рад, што ты ўдала з'ездзіў. З. у знач. выказніка, з інфінітывам: Пра жаданне, гатоўнасць зрабіць што-н. Я рад бы вам дапамагчы, ды не маю цяпер вольнага часу.І не рад (рады); (і) сам не рад (рады) (размоўнае) — пра чый-н. жаль, шкадаванне з прычыны таго, што адбылося пры яго ўдзеле. Я і не рада (і сама не рада), што звярнулася да той злюкі. Рад (ці) не рад (размоўнае) — паняволі, хочаш не хочаш. Рад ці не рад, а ехаць туды прыйдзецца.
Радые
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. які адносіцца да радыю, радыяцыі, напр. радыелячэнне, радыеізатопы, радыетэрапія, радыяграфія, радыялогія.
Радыеактыўнасць
назоўнік | жаночы род
Распад атамных ядзер некаторых хімічных элементаў, які суправаджаецца актыўным выпраменьваннем. || прыметнік: радыеактыўны.
Радыестанцыя
назоўнік | жаночы род
Станцыя для перадачы і прыёму гукаў і іншых сігналаў па радыё.
Радыё
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Спосаб перадачы і прыёму гукаў, сігналаў на адлегласць без правадоў пры дапамозе электрамагнітных хваль, што перадаюцца спецыяльнымі станцыямі, а таксама галіна ведаў, якая мае дачыненне да гэтага спосабу сувязі. Звязацца па р. Дзень р.

2. Устройства для прыёму гукаў такім чынам. Правесці р.

3. Гукавая перадача такім спосабам. Слухаць р.
Радыё
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. які мае дачыненне да радыё, напр. радыёапарат, радыёсувязь, радыётэхніка.
Радыёаматар
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца радыё і яго тэхнікай як аматар (у 2 знач.). || прыметнік: радыёаматарскі.
Радыёвузел
назоўнік | мужчынскі род
Устаноўка па абслугоўванню насельніцтва рацыёперадачамі.
2009–2019. Беларусь, Менск.