РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 209
Радыёспорт
назоўнік | мужчынскі род
Тэхнічны від спорту — устанаўленне аматарскай радыёсувязі на кароткіх і ультракароткіх хвалях, спаборніцтвы па радыёпеленгацыі. || прыметнік: радыёспартыўны.
Радыёсувязь
назоўнік | жаночы род
Сувязь, якая ажыццяўляецца па радыё.
Радыётэлеграф
назоўнік | мужчынскі род
Сістэма сувязі для перадачы тэлеграфных паведамленняў з дапамогай радыёхваль. || прыметнік: радыётэлеграфны.
Радыётэлефон
назоўнік | мужчынскі род
Сродак сувязі для перадачы моўных паведамленняў пры дапамозе радыёхваль. || прыметнік: радыётэлефонны.
Радыётэхнік
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне радыётэхнікі.
Радыётэхніка
назоўнік | жаночы род
1. Навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты і радыёхвалях.

2. Тэхніка прымянення радыёхваль для практычных патрэб. || прыметнік: радыётэхнічны.
Радыёфікаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Абсталяваць (-лёўваць) што-н. устаноўкамі для прыёму і перадачы па радыё. || назоўнік: радыёфікацыя.
Радыёхваля
назоўнік | жаночы род
Электрамагнітная хваля, якая выкарыстоўваецца для перадачы сігналаў на адлегласць без правадоў. || прыметнік: радыёхвалевы.
Радыёэлектроніка
назоўнік | жаночы род
Агульная назва асобных галін ведаў, якія развіліся з радыётэхнікі і электронікі.
Радыёэлектронны
прыметнік
Які выкарыстоўвае для ўзбуджэння або ўзмацнення радыёхваль электронныя з'явы ў газах або цвёрдых целах. Радыёэлектронныя прыборы.
2009–2019. Беларусь, Менск.