РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 209
Радый
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент — серабрыста-белы бліскучы метал, які мае радыеактыўныя ўласцівасці. || прыметнік: радыевы.
Радыкал
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыхільнік радыкалізму (у 1 знач.), член радыкальнай партыі.

2. пераноснае значэнне: Прыхільнік крайніх, рашучых дзеянняў, поглядаў (устарэлае). Р. у навуцы.
Радыкал
назоўнік | мужчынскі род
1. У матэматыцы: знак (V), які абазначае здабыванне кораня з ліку або матэматычнага выразу, што стаіць пад гэтым знакам.

2. Устойлівая група атамаў у малекуле, якая мае няспараны электрон і здольная пераходзіць без змен з аднаго хімічнага стану ў другі (спецыяльны тэрмін).
Радыкалізм
назоўнік | мужчынскі род
1. Палітычны кірунак і рух радыкалаў1 (у 1 знач.), які арыентуецца на правядзенне частковых дэмакратычных рэформ у рамках існуючага ладу.

2. пераноснае значэнне: Рашучы спосаб дзеянняў (кніжнае). || прыметнік: радыкалісцкі.
Радыкальны
прыметнік
Які прытрымліваецца крайніх поглядаў, рашучы. Радыкальныя меры. || назоўнік: радыкальнасць.
Радыкуліт
назоўнік | мужчынскі род
Захворванне карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў. || прыметнік: радыкулітны.
Радыска
назоўнік | жаночы род
Агародная расліна сямейства крыжакветных з ядомым круглым або падоўжаным белым або ярка-чырвоным коранем гэтый расліны. Салат з радыскі. || прыметнік: радыскавы.
Радыст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па перадачы і прыёму паведамленняў па радыё. || жаночы род: радыстка.
Радыус
назоўнік | мужчынскі род
1. У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, які злучае цэнтр з любым пунктам акружнасці або паверхні шара.

2. пераноснае значэнне: Велічыня ахопу чаго-н., вобласць распаўсюджання чаго-н. Р. дзеяння авіяцыі. || прыметнік: радыусны.
Радыя
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «радые...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. радыяграфія, радыялогія.
2009–2019. Беларусь, Менск.