РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 209
Радыяльны
прыметнік
Размешчаны, накіраваны па радыусу. Радыяльная планіроўка забудовы. || назоўнік: радыяльнасць.
Радыятар
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыбор для ахаладжэння ў рухавіках унутранага згарання, у халадзільных устаноўках.

2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення. || прыметнік: радыятарны.
Радыяцыя
назоўнік | жаночы род
1. Выпрамяненне, што ідзе ад якога-н. цела. Сонечная р. Доза радыяцыі.

2. Праменепадобнае распаўсюджанне чаго-н. ад цэнтра да акружнасці. || прыметнік: радыяцыйны. Радыяцыйная засцярога.
Радэо
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Каўбойскія спаборніцтвы, у якія ўваходзіць утаймаванне дзікіх коней і быкоў, а таксама язда на неўтаймаваных конях і быках. Аўтамабільнае радэо (аўтарадэо) — выкананне небяспечных трукаў на аўтамабілях.
Раешнік
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і раёк (у 1 знач.).

2. Той, хто паказвае раёк (у 1 знач.).
Раёк
назоўнік | мужчынскі род
1. Даўней: скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах, які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі; батлейка.

2. Тэатральная галёрка (размоўнае устарэлае). || прыметнік: раешны.
Раён
назоўнік | мужчынскі род
1. Мясцовасць, што вылучаецца паводле якіх-н. асаблівасцей, прыкмет. Вугальныя раёны. Р. засухі.

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ўнутры краіны, вобласці або ўнутры вялікага горада. Першамайскі р. горада Мінска.

3. Горад ці гарадскі пасёлак — адміністрацыйны цэнтр унутры вобласці (размоўнае). Быў я ў раёне на нарадзе.

4. у раёне чаго. Ужыв. ў знач. прыназоўніка паблізу, каля. Жыць у раёне вакзала.

5. Пра сельскую мясцовасць (размоўнае). Бацькі жывуць на раёне. || прыметнік: раённы. Р. цэнтр. Раённае начальства.
Раёўня
назоўнік | жаночы род
Абцягнутая тканінай лубянка, у якую збіраюць пчаліны рой для перасадкі ў новы вулей.
Ражанка
назоўнік | жаночы род
Кіслае адтопленае малако.
Ражка
назоўнік | жаночы род
Драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай для розных гаспадарчых патрэб. || памяншальная форма: ражачка. || прыметнік: ражачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.