РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 209
Ражон
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Востры кій.Лезці на ражон (размоўнае неадабральнае) — брацца за што-н. заведама рызыкоўнае. Якога ражна яшчэ трэба (не хапае) каму? (размоўнае неадабральнае) — што яшчэ трэба?
Ражочнік
назоўнік | мужчынскі род
Музыкант, які іграе на розе1 (у 2 знач.), на ражку. Ансамбль ражочнікаў.
Раз
назоўнік | мужчынскі род
1. Абазначэнне аднакратнага дзеяння (пры падліку, указанні на колькасць). Не р. (неаднакратна). Сем разоў адмерай, адзін р. адрэж (прыказка).

2. З'ява, выпадак у шэрагу аднародных дзеянняў, праяўленняў чаго-н. У мінулы р. Адным разам (аднойчы). Р. за разам (паўтараючыся). Р. на р. не прыходзіцца (не заўсёды бывае аднолькава). З. нескланяльнае: Адзін (пры падпіку). Р., два, тры. Р.-два і гатова (вельмі хутка; размоўнае жартаўлівае).Аднаго разу — аднойчы. Ва ўсякім разе — пры любых абставінах. Другім разам (размоўнае) — калі-небудзь, не цяпер. Другі раз (іншы раз) — часам, у некаторых выпадках. За раз — у адзін прыём. Не раз (і не два) — многа разоў. Ні ў якім разе — ні пры якіх умовах, ніколі. Па той раз — з таго часу. Раз за разам — зноў і зноў, бесперапынна. Раз (і) назаўсёды — канчаткова, беспаваротна. Ў самы раз (самы раз) (размоўнае) — якраз, у пару. У такім разе — у такім выпадку. || памяншальная форма: разок і разік.
Раз
прыслоўе | размоўнае
Аднойчы. Р. уночы пачуўся гул машын.
Раз
злучнік | размоўнае
Калі. Р. не ўмееш, не бярыся.
Раз
размоўнае | выказнік
Абазначае хуткае і рэзкае дзеянне (стукнуў, схапіў і пад.). Р. яго па спіне!
Раз (раза, рас)
прыстаўка
Дзеяслоўная прыстаўка. Абазначае: 1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па паверхнасці і пад., напр. разрэзаць, разарваць, раскідаць, размазаць; 2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння, напр. раскарміць, расхваліць; 3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння, напр. разбурчацца, растанцавацца, разбалецца; 4) у спалучэнні з -цца: кірунак руху многіх у розныя бакі, напр. раз'ехацца, разляцецца, рассыпацца; 5) спыненне дзеяння, стану, напр. размарозіцца, разлюбіць; 6) адваротнае дзеянне, напр. размініраваць, раскруціць.
Раз'езд
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. раз'ехацца.

2. звычайна Паездкі ў розныя месцы. Ён месяцамі бывае ў раз'ездах.

3. Невялікае кавалерыйскае падраздзяленне, якое накіроўваецца для разведкі, аховы, сувязі ва ўмовах ваенных дзеянняў. Кавалерыйскі р.

4. Раздваенне аднакалейнага чыгуначнага пуці. Цягнік спыніўся на раз'ездзе. || прыметнік: раз'язны. Р. конь. Р. пуць.
Раз'ездзіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць многа і часта ездзіць. Па вуліцы раз'ездзіліся веласіпедысты.
Раз'ездзіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Частай яздой пракласці, працерці, зрабіць прыгодным для праезду (шлях, дарогу).

2. Частай яздой разбіць, зрабіць непрыгодным для праезду, язды. || незакончанае трыванне: раз'езджваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.