РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 209
Раз'енчыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць моцна енчыць, стагнаць.
Раз'есці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Разбурыць, прычыніць пашкоджанні чаму-н. Кіслата раз'ела скуру. || незакончанае трыванне: раз'ядаць. || назоўнік: раз'яданне.
Раз'есціся
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Распаўнець ад залішняй, сытай ежы. || незакончанае трыванне: раз'ядацца.
Раз'ехацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пакінуць месца знаходжання, ад'язджаючы ў розныя бакі, у розны час. Госці раз'ехаліся па хатах.

2. Перастаць жыць разам.

3. Праязджаючы па адным шляху насустрач адзін аднаму, размінуцца, не зачапіць адзін аднаго. Машынам цяжка раз'ехацца на вузкай дарозе.

4. Едучы па адным шляху, насустрач адзін аднаму, не сустрэцца, не ўбачыцца.

5. Слізгаючы па гладкай, коўзкай паверхні, рассунуцца ў розныя бакі. Ногі раз'ехаліся на лёдзе.

6. Разваліцца ад доўгага ўжытку (размоўнае). Табурэтка раз'ехалася. || незакончанае трыванне: раз'язджацца. || назоўнік: раз'езд.
Раз'юшыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць раз'юшаным; разлютавацца. Сабака раз'юшыўся, ашчэрыў зубы. || незакончанае трыванне: раз'юшвацца.
Раз'юшыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Давесці да ярасці, шаленства. Р. звера. || незакончанае трыванне: раз'юшваць.
Раз'яднальнік
назоўнік | мужчынскі род
Апарат для раз'яднання і пераключэння ўчасткаў высакавольтнай лініі.
Раз'яднанасць
назоўнік | жаночы род
Стан раз'яднанага; адсутнасць еднасці, агульнасці.
Раз'яднацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аддзяліцца адзін ад аднаго (пра злучаныя часткі чаго-н.) (размоўнае). Правады раз'ядналіся.

2. пераноснае значэнне: Страціць сувязь, стаць далёкімі, чужымі адзін аднаму.
Раз'язджаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Многа і часта ездзіць з месца на месца. Р. па краіне. || прыметнік: раз'язны. Р. агент. Р. карэспандэнт.
2009–2019. Беларусь, Менск.