РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 209
Раз'ярыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прывесці ў ярасць. Р. звера.
Раз'яснець
дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне
Стаць ясным, сонечным, праясніцца.
Раз'ясніцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць ясным сонечным, праясніцца. Неба раз 'яснілася. || незакончанае трыванне: раз'ясняцца і раз'яснівацца.
Раз'ятраны
прыметнік
1. Раззлаваны, раз'юшаны. Р. бык.

2. Моцна развярэджаны, растрывожаны. Балелі раз 'ятраныя раны. || назоўнік: раз'ятранасць.
Раз'ятрыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выклікаць у кім-н. моцнае раздражненне, злосць; раз'юшыць. Нечаканая навіна раз'ятрыла Івана.

2. Прычыніць боль, дакрануўшыся да балючага месца, растрывожыць, развярэдзіць. Р. рану. || незакончанае трыванне: раз'ятрываць. || назоўнік: раз'ятрыванне.
Разабрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прывесці ў парадак свае рэчы, уладкавацца (размоўнае). Р. з дарогі.

2. у кім-чым і (размоўнае) з кім-чым. Вывучыўшы, унікнуўшы ў падрабязнасці, добра зразумець каго-, што-н. Р. ў чарцяжах. Р. ў абставінах. || незакончанае трыванне: разбірацца.
Разабраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раз'ядноўваючы, разнімаючы па частках, раскласці. Р. гадзіннік. Р. старую хату.

2. Узяць усё, раскупіць. Р. бычкоў для гадоўлі. Р. падручнікі. Разабралі тавар.

3. Прывесці ў парадак, размясціць у пэўным парадку. Р. лісты. Р. дакументы.

4. Спарадкаваць, раздзяліўшы мяса і сала і інш. часткі. Р. кабана.

5. пераноснае значэнне: Даследуючы, высветліць, даць ацэнку чаму-н. Р. паперы. Р. сказ па часцінах мовы.

6. пераноснае значэнне: Распазнаць, адрозніць. Р. почырк. Р. гатунак груш па смаку. Не р., што ён гаворыць.

7. пераноснае значэнне: Ахапіць, апанаваць (пра пачуццё, жаданне і пад.) (размоўнае). Яе разабрала злосць. Дзяцей разабрала цікавасць.

8. безасабовая форма, каго (што). Пра стан моцнага ап'янення (размоўнае). Яго разабрала пасля шклянкі гарэлкі.Не разбяры-бяры (размоўнае) — пра што-н. вельмі заблытанае, незразумелае. Разабраць па костачках (размоўнае) — дэталёва абмеркаваць, абгаварыць каго-шго-н. (Усю) ноч разбяруць (размоўнае) — не будзе калі спаць. || незакончанае трыванне: разбіраць. || назоўнік: разбор і разборка. || прыметнік: разборны.
Разавы
прыметнік
Прыгодны на адзін раз, які робіцца толькі раз або за адзін прыём. Р. білет. Разавая дапамога.
Разагнацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Давесці рух да вялікай скорасці. Р. на машыне. || незакончанае трыванне: разганяцца. || назоўнік: разгон. Узяць р. З разгону (разагнаўшыся).
Разагнаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Гонячы, прымусіць разысціся, разляцецца, разбегчыся (пра многіх); выгнаць, звольніць. Р. дзяцей. Р. гультаёў на рабоце. Вецер разагнаў хмары (пераноснае значэнне).

2. Паскорыць ход, рух. Р. каня. Р. лодку.

3. Разараць плугам. Р. некалькі баразён бульбы.

4. Размясціць на якой-н. паверхні, займаючы як можна больш месца (размоўнае). Р. тэкст на цэлы аркуш. Разагнаць тугу (размоўнае) — перастаць сумаваць. || незакончанае трыванне: разганяць. || назоўнік: разгон. || прыметнік: разгонны.
2009–2019. Беларусь, Менск.