РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 209
Рабаўнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто рабуе каго-, што-н.; грабежнік. || жаночы род: рабаўніца. || прыметнік: рабаўніцкі.
Рабаўніцтва
назоўнік | ніякі род
Тое, што і рабаванне; грабежніцтва.
Рабаціністы
прыметнік
З рабаціннем. Р. твар дзяўчынкі. || назоўнік: рабаціністасць.
Рабацініцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пакрывацца рабізной, быць рабым ад чаго-н., мільгацець рознымі колерамі. Ад ветру рабацінілася рака.
Рабацінка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Вяснушка. Нос у рабацінках.
Рабацінне
назоўнік | ніякі род
1. Вяснушкі або ямкі на скуры пасля воспы (размоўнае). На носе многа рабаціння. Ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем (аб рабой афарбоўцы чаго-н.).

2. Рабізна на паверхні вады. Ад лёгкага ветру па вадзе пайшло р.
Рабаціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пакрываць рабаціннем (у 2 знач.), рабізной (у 1 знач.). Ветрык злёгку рабаціў лужыны.

2. Выклікаць адчуванне рабізны, стракатасці ў вачах. Аж р. у вачах.
Рабацяга
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
1. Старанны, шчыры працаўнік.

2. Рабочы чалавек, просты, самаадданы працаўнік.
Рабацяшчы
прыметнік
Які любіць працу, многа і добра працуе, старанны. Р. сын.
Рабачком
назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: рабочы камітэт. || прыметнік: рабачкомаўскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.