РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 209
Разагнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выпрастацца (пра каго-што-н. сагнутае і пад.). || незакончанае трыванне: разгінацца і разгібацца.
Разагнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выпрастаць сагнутае. Р. спіну. Р. падкову. || незакончанае трыванне: разгінаць і разгібаць.
Разагрэцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Грэючыся, стаць цёплым, гарачым; нагрэцца. Суп разагрэўся. Маторы разагрэліся.

2. Адчуць цяпло ў сваім целе, сагрэцца (размоўнае). Р. ў рабоце. || незакончанае трыванне: разагравацца.
Разагрэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Грэючы, зрабіць цёплым, гарачым. Р. суп. Р. матор.

2. Выклікаць адчуванне цяпла ў целе (размоўнае). Р. сябе работай. || незакончанае трыванне: разаграваць. || назоўнік: разаграванне. || назоўнік: разагрэў.
Разадзецца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Прыгожа, шыкоўна апрануцца; убрацца, прыбрацца. Р. на свята. || незакончанае трыванне: разадзявацца.
Разадзець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Прыгожа апрануць; убраць, прыбраць. Р. дз.іця. || незакончанае трыванне: разадзяваць.
Разаднець
дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне
Тое, што і развіднецца.
Разадрацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і разарвацца (у 1 знач.). || незакончанае трыванне: раздзірацца.
Разадраць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі, парушыць што-н. цэлае. Р. ппашч. Р. кніжку.

2. Пазбавіць жыцця (пра драпежных жывёл, птушак). Воўк разадраў авечку.

3. Зрабіць драпіну на чым-н. Р. нагу аб дрот. || незакончанае трыванне: раздзіраць.
Разак
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Вялікі шырокі нож.

2. Рэжучая частка якой-н. машыны, прылады, якога-н. інструмента.

3. Першабытная каменная сякера.
2009–2019. Беларусь, Менск.