РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 209
Разам
прыслоўе
1. Сумесна з кім-, чым-н. Працаваць р. Ходзяць р. боль і радасць.

2. Адначасова (размоўнае). Паляцелі птушкі, а р. з імі і цёплае лета.

3. У адзін прыём. Прачытаць усё р.

4. Усяго (пра агульную суму чаго-н.). Р. 15 000 рублёў.Разам з гэтым — у той жа час, адначасова.
Разамкнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Раз'яднацца (пра самкнутае). Ланцуг разамкнуўся. || незакончанае трыванне: размыкацца. || назоўнік: размыканне.
Разамкнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Раз'яднаць (што-н. самкнутае. Р. ланцуг Р. рукі. || незакончанае трыванне: размыкаць. || назоўнік: размыканне.
Разамлелы
прыметнік | размоўнае
Вялы, расслаблены. Разамлелае ад спёкі цела. || назоўнік: разамлеласць.
Разамлець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Стаць вялым, расслабіцца. Р. ад гарачыні.
Разапрэлы
прыметнік
Які разапрэў, распараны Р. гарох.
Разапрэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прэючы, размякнуць, разбухнуць. Каша разапрэла.

2. Надта спацець, распарыцца (размоўнае). Р. пасля лазні. || незакончанае трыванне: разаправаць.
Разапхаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Пхаючы, размясціць па розных месцах, парассоўваць. Р. яблыкі па кішэнях.

2. Набіваючы чым-н., прымусіць раздацца; разбіць. || незакончанае трыванне: распіхваць і распіхаць.
Разапхнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Піхнуўшы, прымусіць даць дарогу, прыбраць з дарогі. Р. людзей. || незакончанае трыванне: распіхваць і распіхаць.
Разараць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аручы, раскінуць (зямлю плугам.). Р. некалькі баразён бульбы. || незакончанае трыванне: разворваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.