РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 209
Разарвацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раздзяліцца на часткі ад рэзкага руху або ад старасці, драхласці. Вяроўка разарвалася. Кашуля разарвалася.

2. Узарвацца знутры, распасціся на часткі. Снарад разарваўся.

3. пераноснае значэнне: Ужыв. пры абазначэнні неабходнасці адразу выканаць многа спраў, паспець усюды (размоўнае). Я на ўсё не разарвуся. Хоць разарвіся! (вельмі многа розных спраў). || незакончанае трыванне: разрывацца. Душа (сэрца) разрываецца (пераноснае значэнне: вельмі цяжка на душы ад гора і пад.). || назоўнік: разрыў.
Разарваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі, парушыць цэласць чаго-н. Р. ліст паперы. Р. кайданы рабства (пераноснае значэнне: знішчыць).

2. Узарваць знутры, разнесці на часткі, асколкі. Трубы разарвала (безасабовая форма).

3. пераноснае значэнне: Спыніць, парваць. Р. дыпламатычныя зносіны. Р. сувязі з сябрамі. || незакончанае трыванне: разрываць. || назоўнік: разрыў.
Разарыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Страціць маёмасць, багацце; збяднець.

2. Патраціць на што-н. грошы (размоўнае). Р. на кнігі. || незакончанае трыванне: разарацца. || назоўнік: разарэнне.
Разарыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Давесці да беднасці, галечы, пазбавіць дастатку, багацця. Р. сям'ю. || незакончанае трыванне: разараць. || назоўнік: разарэнне.
Разаслацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Сцелючыся па паверхні чаго-н., распаўсюдзіцца. Разаслаўся па сенажаці туман. || незакончанае трыванне: рассцілацца.
Разаслаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Паслаць, адправіць у розныя месцы. Р. ганцоў. Р. пісьмы. || незакончанае трыванне: рассылаць. || назоўнік: рассыланне і рассылка. || прыметнік: рассылачны.
Разаслаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Разгарнуўшы поўнасцю, паслаць па паверхні чаго-н. Р. новы абрус. Р. дыван. || незакончанае трыванне: рассцілаць. || назоўнік: рассціланне, рассцілка і рассціл. || прыметнік: рассцілачны.
Разаспацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Праспаць занадта доўга, заснуць надоўга. Дзіця разаспалася, усё спіць і спіць.
Разассацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пра пухліны, нарасці: апасці, знікнуць. || незакончанае трыванне: рассысацца.
Разассаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прымусіць разассацца. Кампрэсамі р. зацвярдзенне. || незакончанае трыванне: рассысаць.
2009–2019. Беларусь, Менск.