РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 209
Разбегчыся
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прабегчы некаторую адлегласць, каб падрыхтавацца да скачка. Разбегся і скочыў. Перад скачком трэба добра р.

2. Пра многіх: бягом накіравацца ў розныя бакі. Дзеці з шумам разбегліся.

3. пераноснае значэнне: Пра думкі: страціць здольнасць сканцэнтравацца на чым-н.Вочы разбегліся ў каго (размоўнае) — не ведае, што выбраць, на чым спыніцца. || незакончанае трыванне: разбягацца. || назоўнік: разбег і разбежка. Узяць разбег (таксама пераноснае значэнне). Скочыць з разбегу. Разбег самалёта (даўжыня прабегу па зямлі да моманту ўзлёту). Разбежка перад скачком.
Разбежка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. гл. разбегчыся.

2. Размінка бегам перад спартыўнымі выступленнямі.

3. Разыходжанне, несупадзенне ў чым-н., супярэчнасць. Р. ў два міліметры.
Разбежнасць
назоўнік | жаночы род
Тое, што і разбежка. Можна было заўважыць разбежнасці з планам.
Разбінтавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зняць з сябе бінт. Ранены разбінтаваўся.

2. Разматацца, развязацца (пра бінт, павязку і пад.).

3. Вызваліцца ад бінту, павязкі і пад. (размоўнае). Палец разбінтаваўся. || незакончанае трыванне: разбінтоўвацца.
Разбінтаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Развязаць, зняць, разматаць бінт на чым-н. Р. нагу. || незакончанае трыванне: разбінтоўваць.
Разбіраць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. разабраць.

2. Выбіраючы, разборліва разглядаць. Ісці, не разбіраючы дарогі.

3. Крытычна абмяркоўваць (паводзіны, чые-н. учынкі; размоўнае). На сходзе разбіралі парушальнікаў дысцыпліны.
Разбітны
прыметнік | размоўнае
Кемлівы, бойкі, развязны, лоўкі. Мой сябар — р. хлопец.
Разбіты
прыметнік | размоўнае
Які страціў бадзёрасць, бяссільны, стомлены. Адчуваць сябе разбітым. || назоўнік: разбітасць.
Разбіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раскалоцца ад удару, трэснуць, распасціся на часткі. Шклянка разбілася. Самалёт разбіўся. Разбіліся планы (пераноснае значэнне).

2. Раздзяліцца на часткі, групы. Р. на атрады.

3. Моцна выцяць, параніць сабе якую-н. частку цела або загінуць пры падзенні. Р. насмерць. || незакончанае трыванне: разбівацца.
Разбіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. біць.

2. Раздзяліць, расчляніць. Р. лес на ўчасткі. Р. атрад на групы.

3. Плануючы, зрабіць, устроіць, размясціць што-н. Р. палатку. Р. кветнік.

4. Пашкодзіць, разбурыць, парушыць. Р. галаву. У час землетрасення разбіла (безасабовая форма) дом. Разбіты паралічом (паралізаваны). Р. мары і надзеі (пераноснае значэнне). Р. чужое шчасце (пераноснае значэнне).

5. Перамагчы, нанесці паражэнне. Р. ворага. Р. праціўнікаў новай ідэі (пераноснае значэнне).

6. Растрэсці, разварушыць, раскінуць. Р. сена. Р. гной на полі. || незакончанае трыванне: разбіваць. || назоўнік: разбіванне і разбіўка. || прыметнік: разбівачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.