РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 209
Разблытацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раздзяліцца, разматацца. Вузлы нарэшце разблыталіся. Вяроўка з цяжкасцю разблыталася. 1. пераноснае значэнне: Стаць ясным, зразумелым (размоўнае). Клубок заблытаных спраў лёгка разблытаўся. || незакончанае трыванне: разблытвацца.
Разблытаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раздзяліць, разматаць (зблытанае). Р. клубок (таксама пераноснае значэнне: разабрацца ў складанай, заблытанай справе). Р. валасы.

2. пераноснае значэнне: Зрабіць ясным, зразумелым што-н., дабрацца да сутнасці чаго-н. Р. складанае пытанне. || незакончанае трыванне: разблытваць.
Разбой
назоўнік | мужчынскі род
Узброены напад з мэтай аграблення, забойства. Р. на вялікай дарозе (таксама пераноснае значэнне). Марскі р. (пірацтва). || прыметнік: разбойны.
Разбойнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які займаецца разбоем; грабежнік.

2. Свавольнік, балаўнік, нягоднік (звычайна ў звароце; размоўнае жартаўлівае). Ах, р., што ты робіш! || жаночы род: разбойніца. || прыметнік: разбойніцкі і разбойны.
Разбойнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Займацца разбоем, быць разбойнікам (да 1 знач.).
Разбор
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. разабраць.

2. Адбор, выбар (размоўнае). Высякалі лес без разбору. Крытыкаваць ты крытыкуй, але з разборам.

3. Разгляд судовай справы. Судовы р.На (пад) шапачны разбор; на разбор шапак (паспець, з'явіцца, прыйсці; размоўнае) — пад канец, калі ўсе разыходзяцца, усё скончылася.
Разборлівы
прыметнік
1. Строгі ў выбары, патрабавальны. Р. тэлеглядач.

2. Які лёгка разабраць, успрыняць на слых і пад.; выразны. Р. почырк. Напісаць разборліва (прыслоўе). || назоўнік: разборлівасць.
Разборны
прыметнік
1. гл. разабраць.

2. Такі, які можна разабраць і зноў сабраць, які паддаецца разборцы. Р. дом. Разборная кніжная паліца.
Разбоўтацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Размяшацца ад узбоўтвання. Яйкі з цестам для аладак добра разбоўталіся.

2. Боўтаючыся, разліцца. Малако разбоўталася. || незакончанае трыванне: разбоўтвацца.
Разбоўтаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Размяшаць, боўтаючы. Р. фарбу.

2. Боўтаючы, разліць. Р. малако. || незакончанае трыванне: разбоўтваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.