РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 209
Разбраклы
прыметнік
Які разбрак, разбух ад вільгаці. || назоўнік: разбракласць.
Разбракнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Разбухнуць ад вільгаці, размокнуць, размякнуць. Дзверы разбраклі. || незакончанае трыванне: разбракаць.
Разбраніраваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вызваліць ад броні, зняць броню з каго-н. Р. спецыяліста.
Разбрахацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Пачаць доўга і моцна брахаць. Нешта ўночы разбрахаліся сабакі.

2. Захапіцца, займаючыся пустымі размовамі (неадабральнае).
Разбрахаць
дзеяслоў | размоўнае | неадабральнае | закончанае трыванне
Расказаць усім які-н. сакрэт, раззваніць, раструбіць, разбалбатаць.
Разброд
назоўнік | мужчынскі род
Разлад, рознагалоссе, адсутнасць згоды ў чым-н. У калектыве поўны р. Ідэйны р.
Разбрысціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пра многіх: брыдучы, разысціся ў розныя бакі. Р. па хатах. Статак разбрыўся. || незакончанае трыванне: разбрыдацца.
Разбубніцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць доўга і моцна бубніць. Нешта дзед разбубніўся.
Разбудавацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Будуючыся, вырасці, пашырыць сваю плошчу; абзавесціся новымі будынкамі. Горад разбудаваўся. || незакончанае трыванне: разбудоўвацца.
Разбудаваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Будуючы, расшырыць плошчу. Р. пасёлак. || незакончанае трыванне: разбудоўваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.