РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 209
Разбуйніцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць менш буйным, раздзяліцца на менш буйныя адзінкі. Гаспадарка разбуйнілася. || незакончанае трыванне: разбуйняцца. || назоўнік: разбуйненне.
Разбуйніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць менш буйным, раздзяліць на менш буйныя адзінкі. Р. раён. Р. вялікую гаспадарку. || незакончанае трыванне: разбуйняць. || назоўнік: разбуйненне.
Разбуральнік
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Той, хто разбурае што-н. Воцаг-разбуральнік. Р. культуры. || назоўнік: разбуральніца. || прыметнік: разбуральніцкі.
Разбуральны
прыметнік
Які прыносіць разбурэнне. Разбуральная вайна. || назоўнік: разбуральнасць.
Разбурчацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць і працягваць бурчаць.
Разбурыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Разваліцца, зламацца. Старая хата разбурылася.

2. пераноснае значэнне: Парушыцца, разладзіцца. Планы мае разбурыліся. || незакончанае трыванне: разбурвацца і разбурацца. || назоўнік: разбурванне і разбурэнне.
Разбурыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Б'ючы, ламаючы, знішчыць, ператварыць у руіны. Р. дом. Р. мост.

2. пераноснае значэнне: Парушыць, разладзіць, знішчыць. Р. планы непрыяцеля. Р. сям'ю. || незакончанае трыванне: разбурваць і разбураць. || назоўнік: разбурванне і разбурэнне.
Разбухлы
прыметнік
1. Які павялічыўся ў аб'ёме, набраўшыся вільгаці. Р. гарох.

2. пераноснае значэнне: Непамерна павялічаны, раздуты. Разбухлыя штаты. || назоўнік: разбухласць.
Разбухнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Набухнуць, раздацца, патаўсцець ад вільгаці. Боты намоклі, разбухлі. Пупышкі на дрэве разбухлі (набухлі).

2. пераноснае значэнне: Праз меру павялічыцца, разрасціся. Штаты разбухлі. Папка з дакументамі разбухла. || незакончанае трыванне: разбухаць.
Разбушавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пачаць моцна бушаваць. Разбушавалася непагода.

2. Пачаць моцна шумець, буяніць (размоўнае). Разбушаваўся бацька.
2009–2019. Беларусь, Менск.