РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 209
Разбуяніцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць моцна буяніць.
Разбыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Распаўнець, раздацца. Патаўсцеў, разбыўся начальнік. || незакончанае трыванне: разбывацца.
Разбэрсаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Разблытаць, раскідаць. Р. ніткі. Р. валасы.

2. Тое, што і разбарсаць. Р. аборы. || незакончанае трыванне: разбэрсваць.
Разбэсціцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Маральна распусціцца, прывучыцца да дрэнных звычак.

2. Стаць непаслухмяным, разбалавацца, раздурэць. Дзеці зусім разбэсціліся. || незакончанае трыванне: разбэшчвацца. || назоўнік: разбэшчванне.
Разбэсціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Маральна распусціць, прывучыць да дрэнных звычак.

2. Разбалаваць, раздурыць. Р. дзіця. || незакончанае трыванне: разбэшчваць. || назоўнік: разбэшчванне.
Разбэшчаны
прыметнік
1. З дрэннымі, амаральнымі звычкамі.

2. Разбалаваны, непаслухмяны. Разбэшчаныя дзеці. || назоўнік: разбэшчанасць.
Разбэшчвальнік
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Той, хто разбэшчвае. || жаночы род: разбэшчвальніца.
Развадзяшчы
назоўнік | мужчынскі род
Ваеннаслужачы, які расстаўляе вартавых на пасты. Назначыць развадзяшчага.
Развадны
прыметнік
1. Які служыць для разводкі. Р. ключ (для пілы).

2. Такі, які можна развесці1 (у 4 знач.). Р. мост.
Разважанне
назоўнік | ніякі род
1. Вывад, рад думак, выкладзеных у лагічна паслядоўнай форме.

2. звычайна Выказванні, абмеркаванні, размовы. Многа часу траціцца на разважанні.Без разважання (размоўнае) — адразу, доўга не думаючы.
2009–2019. Беларусь, Менск.