РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 209
Разважаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мысліць, рабіць вывады. Умець р.

2. Паслядоўна выкладаць свае думкі наконт чаго-н.; весці гутарку. Р. аб ролі мастацтва.
Разважлівы
прыметнік
1. Які любіць падумаць, разважыць. Старэйшы брат больш р.

2. Які выяўляе развагу, здольнасць разважаць. Гаворка ў яго разважлівая. || назоўнік: разважлівасць.
Разважнічацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць паводзіць сябе занадта важна, стаць не ў меру важным. Разважнічаўся новы начальнік.
Разважны
прыметнік
1. Якому ўласціва развага, роздум; разважлівы. Дзядзька — чалавек р.: спачатку падумае, а потым скажа.

2. Які змяшчае ў сабе павучанне, параду і пад. Разважнае слова.

3. Спакойны, паважны, размераны. Ісці разважным крокам. || назоўнік: разважнасць.
Разважны
прыметнік
Такі, які прадаецца на вагу. Разважное масла.
Разважыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Раздзяліць на часткі пры дапамозе вагаў. Р. муку. Р. цукар. || незакончанае трыванне: разважваць.
Развал
назоўнік | мужчынскі род
Поўны разлад, разруха, беспарадак. Р. у гаспадарцы.
Развалачы
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Расцягнуць па частках у розныя бакі. Р. бярвенне.

2. Раскрасці (размоўнае). Р. дабро. || незакончанае трыванне: развалакаць і развалакваць.
Развалачыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць часта і доўга валачыцца, хадзіць усюды. Развалачыўся хлопец, кожную ноч недзе цягаецца.
Разваліна
назоўнік | жаночы род
1. множны лік: Рэшткі разбуранай пабудовы ці паселішча, руіны. Разваліны горада.

2. пераноснае значэнне: Пра старога або разбітага хваробай чалавека (размоўнае). Ён нагадваў жывую разваліну.
2009–2019. Беларусь, Менск.