РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 209
Развалісты
прыметнік | размоўнае
З пахістваннем з боку на бок. Ісці развалістай паходкай. || назоўнік: развалістасць.
Разваліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паваліўшыся, рассыпацца, распасціся. Бабка снапоў развалілася.

2. Прыйсці ў заняпад. Справа развалілася.

3. Сесці, неакуратна раскінуўшы рукі і ногі (размоўнае неадабральнае). Р. на канапе. || незакончанае трыванне: развальвацца.
Разваліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Разбураючы, паваліць, раскідаць. Р. будыніну.

2. Прывесці ў стан развалу, у заняпад. || незакончанае трыванне: развальваць.
Развалкі
назоўнік
Нізкія і шырокія сані з разваламі.
Развалы
назоўнік
1. Рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці. Сані з разваламі.

2. Нізкія і шырокія сані з такой рамай. Дзед вёз сена на развалах.
Развалюха
назоўнік | жаночы род | размоўнае | зневажальнае
Пра што-н. старое, якое вось-вось разваліцца. Не хата, а р. Хопіць ездзіць на машыне-развалюсе. || памяншальная форма: развалюшка.
Развар'яваны
прыметнік
Які развар'яваўся, раз'юшаны. Р. натоўп. || назоўнік: развар'яванасць.
Разварны
прыметнік
Які добра разварваецца, рассыпчаты ў вараным выглядзе. Разварная бульба.
Разварочаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Варочаючы, раскідаць, разбурыць (што-н. складзенае, пабудаванае); развярнуць (у 1 і 2 знач.). Р. стары хлеў. || незакончанае трыванне: разварочваць.
Разварушыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пачаць варушыцца, рухацца. Мурашкі разварушыліся.

2. пераноснае значэнне: Пачаць актыўна дзейнічаць. || незакончанае трыванне: разварушвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.