РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 209
Разварысты
прыметнік
Які добра разварваецца. Разварыстая бульба. || назоўнік: разварыстасць.
Разварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Варачыся, стаць зусім мяккім або занадта мяккім. Бульба надта разварылася, ператварылася ў кашу. || незакончанае трыванне: разварвацца.
Разварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Давесці варкай да мяккасці або залішняй мяккасці. Р. бульбу. || незакончанае трыванне: разварваць.
Разваявацца
дзеяслоў | размоўнае | жартаўлівае | закончанае трыванне
Увайшоўшы ў азарт, пачаць шумна паводзіць сябе, буяніць.
Развед
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да разведкі (у 1 знач.), напр. разведпошук; 2) які мае адносіны да разведкі (у 2 знач.), напр. разведгрупа, разведдазор, разведузвод; 3) які мае адносіны да разведкі (у 4 знач.), напр. разведслужба, разведцэнтр, разведшкола.
Разведаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. што ці аб кім-чым. Даведацца, дазнацца (размоўнае). Р. планы. Р., калі будзе вяселле.

2. Правесці, зрабіць разведку (у 1 і 2 знач.) чаго-н. Р. размяшчэнне праціўніка. Р. запасы нафты. || незакончанае трыванне: разведваць. || назоўнік: разведванне. || прыметнік: разведвальны.
Разведвальнік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Той, хто займаецца разведваннем нетраў. Інжынер-разведвальнік. || прыметнік: разведвальніцкі. Разведвальніцкая партыя геолагаў.
Разведка
назоўнік | жаночы род
1. Абследаванне чаго-н. са спецыяльнай мэтай. Р. карысных выкапняў.

2. Дзеянні вайсковых груп, дазораў і пад. для атрымання звестак аб праціўніку і мясцовасці, якую ён займае. Пайшлі дабравольцы ў разведку. Паветраная р. У разведку не пойдзеш з кім-н. (таксама пераноснае значэнне: пра таго, каму нельга давяраць, на каго нельга поўнасцю разлічваць).

3. Вайсковая група, падраздзяленне і пад., якія збіраюць звесткі аб праціўніку. Камандзір разведкі.

4. Арганізацыя, якая адказвае спецыяльна за вывучэнне эканамічнага і палітычнага жыцця краін, іх ваеннага патэнцыялу і пад. || прыметнік: разведачны.
Разведчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Ваеннаслужачы або работнік разведкі (у 3 і 4 знач.).

2. Спецыяліст па разведцы нетраў, карысных выкапняў.

3. Самалёт або карабель, што вядзе разведку (у 1 і 2 знач.). || жаночы род: разведчыца. || прыметнік: разведчыцкі.
Развезці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Везучы многае (многіх), даставіць у розныя месцы. Р. пошту. Р. гасцей. || незакончанае трыванне: развозіць. || назоўнік: развоз і развозка. || прыметнік: развазны.
2009–2019. Беларусь, Менск.