РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 209
Развезці
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. безасабовая форма, каго (што). Прывесці ў стан знямогі. Ад духаты яго развезла.

2. безасабовая форма, што. Пра дарогу: зрабіць мала прыдатнай для язды, гразкай. Дарогу развезла, не праехаць. З. Расказваючы, гаворачы, надта расцягнуць (неадабральнае). Развёз даклад на цэлую гадзіну. || незакончанае трыванне: развозіць.
Развесісты
прыметнік
З шырока раскінутымі навіслымі галінамі. Развесістая бяроза. || назоўнік: развесістасць.
Развесіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Шырока, у розныя бакі раскінуць (галіны). Клён развесіў сваё голле. Р. вушы (пераноснае значэнне: слухаць што-н. з цікавасцю і даверлівасцю; размоўнае іранічны сэнс). Р. губы (пераноснае значэнне: быць пасіўным, безуважным; размоўнае іранічны сэнс).

2. Павесіць, развешаць (размоўнае). Р. сушыць бялізну. || незакончанае трыванне: развешваць.
Развесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ведучы, даставіць (многіх) у розныя месцы. Р. вартавых (расставіць па пастах).

2. Тое, што і раз'яднаць. Лёс навекі нас развёў.

3. Скасаваць чый-н. шлюб. Р. маладых.

4. Накіраваць часткі чаго-н. у розныя бакі. Р. мост. Р. пілу (адагнуць зубы адзін за адным управа і ўлева).Развесці рукамі (размоўнае) — павесці рукамі ў розныя бакі ў знак здзіўлення, бяссілля ў вырашэнні якой-н. справы. || незакончанае трыванне: разводзіць. || назоўнік: развядзенне, развод і разводка.
Развесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і растварыць. Р. спірт. Р. фарбу. || незакончанае трыванне: разводзіць. || назоўнік: развядзенне.
Развесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Даць распладзіцца каму-н., разрасціся чаму-н. Р. трусоў. Р. парк.

2. пераноснае значэнне: Пачаць рабіць што-н. непрыемнае, нуднае (размоўнае). Р. доўгую, пустую гутарку.

3. Распаліць, раскласці. Р. вогнішча. Р. агонь. || незакончанае трыванне: разводзіць. || назоўнік: развядзенне і развод. Пакінуць рубель на р.
Развесціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Скасаваць свой шлюб. Р. з жонкаю. || незакончанае трыванне: разводзіцца. || назоўнік: развод.
Развесціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Распладзіцца, размножыцца. Развялося многа камароў. || незакончанае трыванне: разводзіцца.
Развесяліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць вясёлым. І дзядзька наш развесяліўся. || незакончанае трыванне: развясельвацца.
Развешаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Павесіць у розных месцах. Р. малюнкі. Р. бялізну. || незакончанае трыванне: развешваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.