РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 209
Развеяцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Разнесціся ва ўсе бакі ад ветру і пад. Дым развеяўся.

2. пераноснае значэнне: Рассеяцца, знікнуць. Сумненні развеяліся. || незакончанае трыванне: развейвацца.
Развеяць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Разнесці ў розныя бакі (ветрам). Віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў.

2. пераноснае значэнне: Знішчыць, рассеяць. Р. трывогу. Р. сумненні. || незакончанае трыванне: развейваць.
Развёрстка
назоўнік | жаночы род
Планавае размеркаванне каго-, чаго-н. Р. спецыялістаў. Атрымаць насенне па развёрстцы.
Развіднецца
дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне
Тое, што і развіднець. Не зусім яшчэ развіднелася. || незакончанае трыванне: развіднівацца і развідняцца.
Развіднець
дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне
Пра світанне, наступленне дзённага святла. Развіднела ўжо. || незакончанае трыванне: развідняць.
Развіліна
назоўнік | жаночы род
1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне. Р. дуба.

2. Месца разыходжання дарогі і пад. На развіліне дарог.
Развілісты
прыметнік
З развілінай. Р. ствол старога дрэва. || прыметнік: развілістасць.
Развілка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і развіліна (у 2 знач.). На развілцы дарог адбылася сустрэча.
Развінуцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і разгарнуцца (у 1 знач.). || незакончанае трыванне: развінацца.
Развінуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і разгарнуць. Р. сцяг. || незакончанае трыванне: развінаць.
2009–2019. Беларусь, Менск.