УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
РА
РО
РТ
РУ
РЫ
РЭ
|
1
...
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
...
209
|
Развітальны
|
прыметнік
|
Які бывае пры развітанні. Развітальныя словы. Даць р. абед.
|
Развітацца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Абмяняцца развітальнымі словамі, паціснуць адзін аднаму рукі. Р. перад ад'ездам.
2. Пакінуць што-н., расстацца. Р. са службай. Р. з белым светам (з жыццём). || незакончанае трыванне: развітвацца. || назоўнік: развітанне.
|
Развіты
|
прыметнік
|
1. Які дасягнуў высокай ступені развіцця. Развітая культура.
2. Сталы духоўна, культурны і адукаваны. Р. малады чалавек. || назоўнік: развітасць.
|
Развіцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Раздзяліцца, стаць прамым (пра што-н. звітае, завітае). Вяроўка развілася.
2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.). Тады каза разжывецца, як куст разаўецца (прыказка).
3. Дайсці да высокай ступені дасканаласці. Шырока развілася сучасная літаратура.
4. Узмацніцца, дайсці да значнай ступені. З гары развілася вялікая скорасць. || незакончанае трыванне: развівацца. || назоўнік: развіццё.
|
Развіцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Стаць мацнейшым, умацавацца, памацнець. Мускулы развіліся. Здольнасці разеіліся.
2. Вырасці духоўна, стаць больш свядомым, культурным. За кароткі час юнак надта развіўся, паразумнеў.
|
Развіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Раскруціць, расплесці што-н. звітае, завітае. Р. вяроўку.
2. Даць чаму-н. памацнець, узмацніць. Р. мускулы. Р. памяць. Р. цікавасць да навукі.
3. Давесці да якой-н. ступені духоўнай сталасці, свядомасці, культуры. Р. вучня. Р. грамадства.
4. Падняць узровень чаго-н. Р. прамысловасць краіны.
5. З усёй энергіяй разгарнуць што-н. Р. грамадскую дзейнасць. Р. скорасць.
6. Распаўсюдзіць, паглыбіць і пашырыць змест або прымяненне чаго-н. Р. думку. Р. свае доказы. || незакончанае трыванне: развіваць. || назоўнік: развіццё.
|
Развод
|
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
|
Агляд і размеркаванне па пастах падраздзяленняў, прызначаных у каравул.
|
Развод
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. гл. развесці1, -ся1.
2. Скасаванне шлюбу. Бацька і маці ў разводзе (развяліся). Падаць на р. (падаць у суд заяву аб разводзе). Даць р. (згадзіцца на развод). || прыметнік: разводны. Разводная справа.
|
Разводдзе
|
назоўнік | ніякі род
|
Вясенні разліў, веснавая вада.
|
Разводка
|
назоўнік | жаночы род
|
1. гл. развесці1.
2. Інструмент для развядзення зубоў пілы (спецыяльны тэрмін).
|
|
|
|