РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 209
Разводы
назоўнік
1. Буйныя неакрэсленыя ўзоры на чым-н. Матэрыя у р.

2. Няроўныя, звілістыя падцёкі, рагі (размоўнае). На сцяне р. ад сырасці.
Развойкацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць войкаць (ад болю, непрыемнасці і пад.). Развойкаўся стары.
Развучыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Страціць навыкі, уменне рабіць што-н. Р. вышываць. Р. іграць на піяніна || незакончанае трыванне: развучвацца.
Развучыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вывучыць з мэтай выканання, паўтарэння. Р. песню. Р. ролю. || незакончанае трыванне: развучваць. || назоўнік: развучванне.
Развявацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пра разгорнутае палотнішча, распушчаныя валасы і пад.; калыхацца ад ветру. Развяваюцца сцягі на плошчы.
Развяваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прымушаць калыхацца (разгорнутае палотнішча, валасы і пал.). Вецер развявае сцягі.
Развядзенец
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Разведзены з жонкай мужчына.
Развядзёнка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Разведзеная з мужам жанчына.
Развязацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раз'яднацца (аб канцах чаго-н. звязанага). Развязаўся вузел. Хустка развязалася.

2. пераноснае значэнне, з кім-чым. Вызваліцца ад таго, што (хто) звязвае, не дае свабоды дзеянням (размоўнае). Р. з кампаніяй. || незакончанае трыванне: развязвацца.
Развязаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раз'яднаць канцы чаго-н. звязанага, вызваліць ад розных завязак. Р. вузел. Р. хустку. Р. мяшок.

2. пераноснае значэнне: Знішчыўшы перашкоды, даць магчымасць чаму-н. развіцца, разгарнуцца. Агрэсары развязалі вайну (пачалі). Р. ініцыятыву мас.

3. пераноснае значэнне: Даць свабоду дзеянняў, вызваліць ад якіх-н. абавязацельстваў (размоўнае). Р. рукі каму-н. Р. язык каму-н. (прымусіць разгаварыцца). || незакончанае трыванне: развязваць. || назоўнік: развязка і развязванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.