РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 209
Развязны
прыметнік
Залішне вольны, бесцырымонны (чалавек, яго паводзіны). Развязныя манеры. Паводзіць сябе развязна (прыслоўе). || назоўнік: развязнасць.
Развянчаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пазбавіць ранейшага прызнання, паказаўшы адмоўныя бакі каго-, чаго-н. Р. асобу. Р. суб'ектывізм. || незакончанае трыванне: развенчваць. || назоўнік: развянчанне.
Развярнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Разваліцца, разбурыцца. Старая хата развярнулася.

2. Павярнуцца, каб змяніць становішча або напрамак свайго руху. Лётчык развярнуўся і паляцеў у бок лесу.

3. Пра наяўнасць месца для пэўных дзеянняў. Там не р., малы ўчастак.

4. Размясціцца ў шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спецыяльны тэрмін). || незакончанае трыванне: разварочвацца. || назоўнік: разварот.
Развярнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Разваліць, раскідаць, разбурыць. Р. старую будыніну. Р. бульдозерам зямлю. Бачыш, як развярнула (безасабовая форма) выбухам зямлю.

2. Рассунуць, расшырыць. Р. дзірку.

3. Павярнуўшы, змяніць становішча прадмета.

4. Размясціць у шырыню па лініі фронту (спецыяльны тэрмін). Р. войска. Р. строй. || незакончанае трыванне: разварочваць. || назоўнік: разварочванне і разварот.
Развярстаць
дзеяслоў | афіцыйнае | закончанае трыванне
Тое, што і размеркаваць (у 1 знач.). Р. сродкі. Р. грошы на новую будоўлю. || незакончанае трыванне: развёрстваць.
Развярцець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вызваліць ад абгорткі, раскруціць. Р. дзіця. Р. палец. Р. цукерку.
Разгаварыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Пачаць гаварыць, захапіцца размовай. Мужчыны больш маўчалі, нарэшце разгаварыліся.

2. Пачаць шчыра гаворку з кім-н. Дзяўчаты разгаварыліся ў дарозе.
Разгаварыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Выклікаць у кім-н. жаданне ўключыцца ў гаворку, пачаць гаварыць. Р. прысутных на сходзе. Р. маўчуноў.
Разгавецца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. У веруючых: пасля посту паесці скаромнага (устарэлае).

2. З'есці ці выпіць чаго-н. смачнага і многа пасля перапынку (размоўнае). Хоць р. крыху. || незакончанае трыванне: разгаўляцца. || назоўнік: разгавенне.
Разгадаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Старанна даглядаючы, забяспечыць рост, развіццё каго-, чаго-н. Р. каня, як на выстаўку.

2. Выгадаваць у вялікай колькасці, распладзіць. Р. гусей. Р. свіней. || незакончанае трыванне: разгадоўваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.