РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 209
Работадавец
назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае
Той, хто дае работу, наймае рабочую сілу.
Работадаўца
назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае
Тое, што і работадавец.
Работнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто працуе; працаўнік. Ён — добры р.

2. Чалавек, які працуе дзе-н., займаецца якой-н. дзейнасцю. Адказны р. Работнікі друку.

3. Наёмны рабочы, парабак (устарэлае). Гаспадар і р. || жаночы род: работніца. || прыметнік: работніцкі.
Рабочы
назоўнік | мужчынскі род
Наёмны работнік, які займаецца вытворчай працай. Высокакваліфікаваны р.
Рабочы
прыметнік
1. Які мае адносіны да рабочых1, уласцівы ім. Р. клас. Р. рух. Па-рабочаму (прыслоўе; так, як уласціва рабочым).

2. Які непасрэдна выконвае работу, пэўнае дзеянне. Рабочыя часткі машыны. Рабочыя пчолы.

3. Які жыве з сваёй працы (размоўнае). Р. народ.

4. Які служыць, прызначаны для работы, выкарыстоўваецца ў рабоце. Р. інструмент. Рабочае адзенне. Р. стол. Р. дзень.

5. Неабходны для работы. Р. план. Р. праект.Рабочая сіла — тое, што і рабочыя . Рабочыя рукі — тое, што і рабочыя1. Не хапае рабочых рук. Рабочы пасёлак — пасёлак гарадскога тыпу. Рабочы поезд — мясцовы поезд для перавозкі рабочых.У рабочым парадку (зрабіць, вырашыць што-н.) — у час работы, не адрываючыся ад работы.
Рабро
назоўнік | ніякі род
1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці. Зламаць р. Адны рэбры (пераноснае значэнне: надта худы, благі хто-н.). Палічыць рэбры каму-н. (пераноснае значэнне: пабіць, збіць каго-н.; размоўнае).

2. Звычайна выгнутая частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета і пад. (размоўнае). Валяюцца рэбры старой лодкі.

3. Адрэзак прамой, які ляжыць на перасячэнні дзвюх граней геаметрычнага цела. Р. куба.

4. Вузкі край ці бок прадмета (па яго даўжыні), кант. Р. цагліны. Р. далоні. || прыметнік: рэберны і рабровы. Рэберныя мышцы.
Рабрына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Адно рабро (у 1 і 2 знач.). || памяншальная форма: рабрынка.
Рабрынка
назоўнік | жаночы род
1. гл. рабрына.

2. Мяса грудной часткі тушы з рэбернымі касцямі. Капуста з рабрынкай.
Рабрысты
прыметнік
Няроўны, з выступамі, гранямі. Рабрыстая паверхня. || назоўнік: рабрыстасць.
Рабства
назоўнік | ніякі род
1. Становішча раба. Духоўнае р.

2. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні.
2009–2019. Беларусь, Менск.