РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 209
Раздажджыцца
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | закончанае трыванне
Стаць надоўга дажджлівым, сырым (пра надвор'е).
Раздаіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пра карову і пад.: пачаць даваць больш малака. || незакончанае трыванне: раздойвацца.
Раздаіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дабіцца павелічэння надою (ад малочнай жывёлы). || незакончанае трыванне: раздойваць. || назоўнік: раздой і раздойванне.
Раздарожжа
назоўнік | ніякі род
Месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі, ростань. На раздарожжы — у стане сумнення, роздуму, хістання, у нерашучасці (быць, стаяць, знаходзіцца і пад.).
Раздарыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Раздаць у выглядзе падарункаў усё, многае. Р. кнігі сябрам. || незакончанае трыванне: раздорваць.
Раздатачны
прыметнік
1. гл. раздаць1.

2. раздатачная: Памяшканне, дзе праводзіцца раздача чаго-н.
Раздатчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які займаецца раздачай чаго-н. || жаночы род: раздатчыца.
Раздацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пра гукі: прагучаць, пачуцца. || незакончанае трыванне: раздавацца.
Раздацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць большым, шырэйшым. Р. у плячах.

2. Расступіцца, рассунуцца ў бакі. Натоўп раздаўся ў бакі.

3. Раскалоцца, распароцца па шву. Мех раздаўся. || незакончанае трыванне: раздавацца.
Раздаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аддаць усё, многае многім. Р. падарункі. Р. зарплату. || незакончанае трыванне: раздаваць. || назоўнік: раздача. || прыметнік: раздатачны. Р. пункт.
2009–2019. Беларусь, Менск.