РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 209
Раздаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Расшырыць, расцягнуць. Р. боты на калодцы. Хлопца за лета раздало (безасабовая форма).
Раздвоены
прыметнік
1. Такі, які раздвоіўся; раздзелены надвае. Раздвоеная губа. Р. след.

2. пераноснае значэнне: Такі, які страціў цэльнасць, унутранае адзінства. Раздвоенае ўсведамленне. || назоўнік: раздвоенасць. Р. пачуццяў (пераноснае значэнне).
Раздвоіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раздзяліцца надвае. Сцежка раздвоілася.

2. пераноснае значэнне: Страціць цэльнасць, унутранае адзінства, стаць супярэчлівым. Думкі раздвоіліся. || незакончанае трыванне: раздвойвацца. || назоўнік: раздваенне.
Раздвоіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Раздзяліць надвае. Р. пасму валасоў. Р. провад. || незакончанае трыванне: раздвойваць. || назоўнік: раздваенне.
Раздзельны
прыметнік
1. Асобны, адасоблены, самастойны. Раздзельнае навучанне.

2. З перарывамі, перапынкамі, паўзамі. Раздзельнае напісанне слоў. || назоўнік: раздзельнасць.
Раздзерці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і разадраць.
Раздзерціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і разадрацца.
Раздзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зняць з каго-н. адзенне. Р. дзіця. _ Бандыты раздзелі прахожага. || незакончанае трыванне: раздзяваць. || зваротны стан: раздзецца. || незакончанае трыванне: раздзявацца. || назоўнік: ряздзяванне.
Раздзьмухаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Дзьмухаючы, прымусіць гарэць; распаліць. Р. агонь. || незакончанае трыванне: раздзьмухваць. || назоўнік: раздзьмухванне.
Раздзьмуцца (разадзьмуцца)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Павялічыцца ў аб'ёме, напоўніўшыся чым-н.; надзьмуцца. Мяч раздзьмуўся. Губа раздзьмулася (пераноснае значэнне: апухла).
2009–2019. Беларусь, Менск.