РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 209
Рагавік
назоўнік | мужчынскі род
Палічка трохвугольнай формы ў куце хаты. || памяншальная форма: рагавічок.
Рагавік
назоўнік | мужчынскі род
Шчыльная зярнісная горная парода бурага або шэрага колеру, якая ўтвараецца на кантакце гліністых парод з гранітамі і іншымі пародамі.
Рагавіца
назоўнік | жаночы род
Празрыстая вонкавая абалонка вока. Перасадка рагавіцы.
Рагалік
назоўнік | мужчынскі род
Маленькая булачка ў выглядзе рога .
Раганосец
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | жартаўлівае
Муж, якому здраджвае жонка.
Рагатаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гучна смяяцца. Р. да ўпаду. Р. да слёз. || назоўнік: рагатанне.
Рагатка
назоўнік | жаночы род
1. Перашкода на шляху пранікнення куды-н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых колаў, аблытаных дротам. Ставіць рагаткі каму-, чаму-н. (пераноснае значэнне: ствараць перашкоды для каго-, чаго-н.).

2. Невялікая драўляная развіліна з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання чаго-н. Страляць з рагаткі. || прыметнік: рагатачны.
Рагаток
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Кароткі, стрыманы рогат, смех. Пачуўся вясёлы, бесклапотны р.
Рагатун
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Той, хто любіць смяяцца, рагатаць. || жаночы род: рагатуха.
Рагаты
прыметнік
1. Які мае рогі1. Буйная рагатая жывёла.

2. Які мае форму рога1. Р. месяц.

3. Пра мужа, якому здраджвае жонка, ашуканы жонкаю (размоўнае жартаўлівае).
2009–2019. Беларусь, Менск.