РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 209
Рагаціна
назоўнік | жаночы род
Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку. Хадзіць з рагацінай на мядзведзя.
Рагач
назоўнік | мужчынскі род
1. Самец-алень або іншая жывёліна з рагамі1.

2. Вывернуты корань дрэва (размоўнае).

3. Драўляная саха (устарэлае).
Рагожа
назоўнік | жаночы род
Грубая ўпаковачная, плеценая звычайна з лубяных палосак тканіна. Пакласці каля дзвярэй кусок рагожы. || памяншальная форма: рагожка. || прыметнік: рагожны. Рагожная тканіна.
Рагожка
назоўнік | жаночы род
1. гл. рагожа.

2. Тканіна рэдкага палатнянага перапляцення. Сукенка з рагожкі.
Рагожына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Кавалак рагожы. Накрыць бочку рагожынай.
Рагоз
назоўнік | мужчынскі род
Шматгадовая травяністая балотная расліна, коп'епадобны трыснёг. || прыметнік: рагозавы і рагозны.
Рагу
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Страва з дробных утушаных кавалачкаў мяса, рыбы або гародніны.
Рагуліна
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін | размоўнае
Тое, што і рагуля.
Рагуля
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Усякі прадмет, які мае разгалінаванне ў выглядзе рагоў1. || памяншальная форма: рагулька.
Рад
назоўнік | мужчынскі род
1. Лінія роўна размешчаных аднародных прадметаў. Р. пладовых дрэў. Стаяць радамі. У першых радах (таксама пераноснае значэнне: уперадзе ўсіх).

2. Сукупнасць з'яў, падзей і пад., якія ідуць адно за адным. Рады пакаленняў.

3. Некаторая, звычайна немалая колькасць чаго-н., шэраг. Быў прачытан рад лекцый.

4. множны лік: Склад, асяроддзе. У радах арміі.

5. Магазіны, ларкі, размешчаныя ў адну лінію. Гандлёвыя рады.

6. Прабор у валасах. Расчэсаныя на рад валасы. || памяншальная форма: радок. || прыметнік: радковы. Радковая сяўба. Радковая сеялка. || прыметнік: радавы і радны. Радавая пасадка бульбы. Радавая сеялка.
2009–2019. Беларусь, Менск.