РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 209
Рада
назоўнік | жаночы род
1. Парада, павучанне, як паступіць, як зрабіць. Папрасіць рады. Іншай рады не было.

2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў, нарада. Сямейная р.

3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды. Мясцовая р. Выбарная р.
Радавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Адчуваць радасць, аддавацца радасці, быць у вясёлым, радасным настроі. Р. веснавому дню. Р. поспеху. Чалавек радаваўся, смяяўся. || закончанае трыванне: абрадавацца, узрадавацца і парадавацца.
Радаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выклікаць радасць у кім-, чым-н., прыносіць радасць, асалоду. Поспехі дзяцей радуюць нас. Зялёная рунь радуе вока. || закончанае трыванне: абрадаваць, узрадаваць і парадаваць.
Радавіты
прыметнік | устарэлае
Які належыць да старога знатнага роду. Радавітая шляхта. || назоўнік: радавітасць.
Радавы
прыметнік
1. Які нічым не вызначаецца сярод іншых; просты, звычайны. Р. работнік. Р. член арганізацыі.

2. Які не належыць да каманднага, начальніцкага складу. Р. баец.

3. Тое, што і салдат (у 1 знач.). Гвардыі р.
Радавы
прыметнік
1. Які мае адносіны да роду (у 1 знач.). Р. абрад.

2. Спадчынны, родавы (устарэлае). Радавая маёмасць.

3. Які змяшчае ў сабе прыкметы, агульныя для рада з'яў. Радавыя і відавыя паняцці.
Радавы
прыметнік
Зроблены з грубай ільняной пражы, зрэбны. Радавое палатно.
Рададэндран
назоўнік | мужчынскі род
Вечназялёная кустовая дэкаратыўная расліна з тоўстым лісцем і вялікімі прыгожымі кветкамі; альпійская ружа. || прыметнік: рададэндравы.
Радар
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Радыёлакацыйная ўстаноўка. || прыметнік: радарны.
Радаслоўе
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Гісторыя роду, генеалогія. || прыметнік: радаслоўны. Радаслоўная табліца.
2009–2019. Беларусь, Менск.