РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 209
Радаслоўная
назоўнік | жаночы род
Пералік пакаленняў аднаго роду, які ўстанаўлівае паходжанне і ступень роднасці.
Радасны
прыметнік
1. Які выяўляе радасць, весялосць, поўны радасці. Р. настрой.

2. Які прыносіць, дае радасць. Радасная падзея. || назоўнік: радаснасць.
Радасць
назоўнік | жаночы род
1. Вясёлае пачуццё, адчуванне вялікага душэўнага задавальнення. Скакаць ад радасці. З радасцю (з поўнай гатоўнасцю). 2, Тое, што або той, хто выклікае такое пачуццё. Радасці жыцця.
Раджа
назоўнік | мужчынскі род
Княжацкі тытул у Індыі, а таксама асоба, якая яго мае.
Радзець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца рэдкім, радзейшым, змяншацца колькасна. Радзее лес. Радзее туман. || закончанае трыванне: парадзець.
Радзільны
прыметнік
1. Прызначаны для аказання ўрачэбнай дапамогі пры родах. Р. дом.

2. Які бывае пры родах. Радзільная гарачка.
Радзіма
назоўнік | жаночы род
1. Бацькаўшчына, родная краіна. Абарона Радзімы.

2. Месца нараджэння, узнікнення, паходжання каго-, чаго-н. Паехаць на сваю радзіму. Радзіму, як і маці, не выбіраюць (прыказка).
Радзімец
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Прыпадак у хворых малых дзяцей, а таксама ў парадзіх і цяжарных жанчын з сутаргамі і стратай прытомнасці.
Радзімічы
назоўнік | мужчынскі род
Саюз усходнеславянскіх плямён, якія ў першым тысячагоддзі займалі міжрэчча Дняпра і Дзясны, а ў 12 ст. — большую частку тэрыторыі ў Чарнігаўскай і паўночную частку — у Смаленскіх землях.
Радзімка
назоўнік | жаночы род
Прыроджаная плямка на скуры чалавека. Р. на шчацэ.
2009–2019. Беларусь, Менск.