РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1
Сёдзельнік
назоўнік | мужчынскі род
Майстар, які робіць сёдлы. || прыметнік: сёдзельніцкі.
Сёе-тое
займеннік
Нешта, некаторыя рэчы. Узяць з сабой сёе-тое. (неабходнае).
Сёй-той
займеннік | размоўнае
Некаторыя, нямногія людзі. Сёй-той не прыехаў на сустрэчу.
Сёмга
назоўнік | жаночы род
Каштоўная прамысловая рыба сямейства ласасёвых з мясам ружовага колеру. || прыметнік: сёмгавы.
Сёмуха
назоўнік | жаночы род
Адно са свят праваслаўнай царквы, якое святкуецца ў пяцідзесяты дзень (праз сем тыдняў) пасля вялікадня.
Сёмы
прыметнік
1. гл. сем.

2. ж. Які атрымліваецца дзяленнем на сем. Сёмая частка. Адна сёмая (назоўнік).
Сёрбаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Есці вадкую страву або піць, прысмоктваючы. С. зацірку.

2. Піць невялікімі глыткамі час ад часу. Гаворачы, госць з апетытам сёрбаў камнот. || закончанае трыванне: высербаць. || аднакратны дзеяслоў: сербануць і сёрбнуць. || назоўнік: сёрбанне.
Сёрбнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. гл. сёрбаць.

2. Тое, што і сербануць (у 2 знач.).
2009–2019. Беларусь, Менск.