РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Свабода
назоўнік | жаночы род
1. У філасофіі: магчымасць праяўлення суб'ектам сваёй волі на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства. Суадносіны свабоды і неабходнасці.

2. Незалежнасць, адсутнасць абмежаванняў, якія звязваюць грамадска-палітычнае жыццё і дзейнасць якога-н. класа, усяго грамадства або яго членаў. Барацьбіты за свабоду народа. С. слова. С. выбару веравызнання.

3. Увогуле — адсутнасць якіх-н. абмежаванняў у чым-н. Даць больш свабоды моладзі ў арганізацыі свайго адпачынку.

4. Стан таго, хто не знаходзіцца ў заключэнні, у няволі. Выпусціць на свабоду.
Свабодалюбівы (свабодалюбны)
прыметнік
Які любіць свабоду, незалежнасць, прасякнуты любоўю, імкненнем да свабоды, да незалежнасці. С. народ.
Свабодалюбнасць
назоўнік | жаночы род
Тое, што і свабодалюбства.
Свабодалюбства
назоўнік | ніякі род
Любоў к свабодзе, імкненне да яе, барацьба за яе.
Свабодамыснасць
назоўнік | жаночы род
Свабодны і незалежны склад думак.
Свабодамысны
прыметнік
Які адрозніваецца, вызначаецца свабодамыснасцю. С. вучоны.
Свабодны
прыметнік
1. Які карыстаецца свабодай. Свабодныя народы. Свабодная праца. Свабодныя рэспублікі.

2. Незалежны, не звязаны ні з кім якімі-н. абавязкамі, адносінамі. С. мастак.

3. Які не ведае перашкод, абмежаванняў, не адчувае сораму. Надта свабодныя паводзіны.

4. Які працякае, адбываецца лёгка, без замінак. Свабоднае дыханне. Свабодныя рухі рукамі. Свабодна (прыслоўе) гаварыць на кітайскай мове.

5. Нікім або нічым не заняты; вольны. Свабоднае месца ў партэры. Свабодная кабіна з тэлефонам. Свабодныя рукі (нічым не занятыя).

6. Раскошны, не цесны. Свабоднае паліто. У тэатры прыгожа і свабодна (прыслоўе).

7. Які не знаходзіцца ў дадзены момант у карыстанні. Свабодныя грошы.

8. Які ні да чаго не прымацаваны. С. канец ланцуга.

9. свабодна, прыслоўе Проста, лёгка, без цяжкасцей (размоўнае). Тут с. можна памясціцца. У горадзе, бывала, с. купіш патрэбную рэч. || назоўнік: свабоднасць.
Сваволіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гарэзаваць, дурэць. Наглядай, каб дзеці не сваволілі.

2. Паступаць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што.

3. Весці сябе несур'ёзна, легкадумна; буяніць. Хлопец сталы, а сваволіць. || закончанае трыванне: насваволіць. || назоўнік: сваволенне.
Свавольнік (сваявольнік)
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто сваволіць; гарэза, дуронік. Не дзеці, а свавольнікі.

2. Упарты, свавольны чалавек. Ты паступаеш, як с.

3. Несур'ёзны, легкадумны чалавек. || жаночы род: свавольніца і сваявольніца.
Свавольніцтва
назоўнік | ніякі род
Тое, што і свавольства.
2009–2019. Беларусь, Менск.