РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Сеанс
назоўнік | мужчынскі род
1. Паказ або выкананне чаго-н. у пэўны прамежак часу без перапынку. С. адначасовай гульні. Тры сеансы інгаляцыі.

2. Адзін з некалькіх (у розны час дня) паказаў фільма ў кінатэатры. Вячэрні с.
Севазварот
назоўнік | мужчынскі род
У сельскай гаспадарцы: паслядоўнае чаргаванне сельскагаспадарчых культур на пэўных зямельных участках. Кармавыя севазвароты. Травапольныя севазвароты. || прыметнік: севазваротны.
Сегмент
назоўнік | мужчынскі род
1. У геаметрыі: частка круга, абмежаваная дугой і яе хордай, а таксама частка шара, аддзеленая сякучай плоскасцю.

2. Адзін з многіх аднародных членікаў цела некаторых жывёл, а таксама адзін з некалькіх аднародных участкаў якога-н. органа (спецыяльны тэрмін). С. чарвяка. С. пазваночніка. || прыметнік: сегментны.
Сегрэгацыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. Адзін з відаў расавай дыскрымінацыі — абмежаванне ў правах на падставе колеру скуры або нацыянальнай прыналежнасці. С. неграў у ЗША.

2. Неаднароднасць хімічнага саставу металічных сплаваў, што ўзнікла пры іх крышталізацыі (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: сегрэгацыйны.
Седала
назоўнік | ніякі род
1. Жэрдка або некалькі жэрдак у куратніку, на якія садзяцца ноччу куры; курасадня.

2. пераноснае значэнне: Месца, дзе чалавек пражыў многа гадоў; абжыты куток. Пакінуць роднае с.
Седлаванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. сядлаць.

2. Спосаб, якім асядланы конь (спецыяльны тэрмін). Паходнае с.
Седлавіна
назоўнік | жаночы род
1. Прагіб у спіне жывёлін (спецыяльны тэрмін).

2. Невялікая прадаў гаватая ўпадзіна паміж дзвюма высокімі вяршынямі ў горным хрыбце.
Сезон
назоўнік | мужчынскі род
1. Адна з чатырох пор года. Зімовы с. Не па сезону апрануцца.

2. Частка года, якая з'яўляецца найбольш прыдатнай для якой-н. работы, адпачынку і пад. С. адпачынкаў. Канцэртны с. філармоніі. На чарніцы яшчэ не с. (не паспелі). Купальны с.
Сезоннік
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы на сезонных работах. || жаночы род: сезонніца.
Сезонны
прыметнік
1. Які мае адносіны да пэўнага сезона. Сезонныя рабочыя.

2. Які дзейнічае ўвесь сезон, на ўвесь указаны час. С. абанемент на канцэрты. || назоўнік: сезоннасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.