РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Смага
назоўнік | жаночы род
1. Моцнае жаданне піць. С. не давала нармальна працаваць. Сагнаць смагу (напіцца вады).

2. пераноснае значэнне, да чаго. Моцнае імкненне да чаго-н. (размоўнае). С. да жыцця.
Смаглы
прыметнік
Пра губы: перасохлы, сасмаглы. Смаглыя вусны.
Смагнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мучыцца ад смагі, гарачыні. С. без вады.

2. Пра губы, горла, рот: перасыхаць, сохнуць. У горле смагне.

3. пераноснае значэнне: Моцна хацець чаго-н.; прагнуць. С. працы. || закончанае трыванне: высмагнуць і сасмагнуць.
Смажаніна
назоўнік | жаночы род
Страва з мяса, прыгатаваная смажаннем. Гарнір да смажаніны.
Смажонка (смажанка)
назоўнік | жаночы род
Тое, што і смажаніна.
Смажыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пад уздзеяннем агню рабіцца гатовым да ўжывання. На пліце смажыцца мяса.

2. пераноснае значэнне: Знаходзіцца на гарачыні, на спёцы (размоўнае). С. на сонцы. || закончанае трыванне: засмажыцца і сасмажыцца.
Смажыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гатаваць на агні (рыбу, мяса, грыбы і пад). С. каўбасы.

2. безасабовая форма: Пра сухасць у роце ад смагі. Смажыць ад салёнага.

3. Паліць (пра сонца). Сонца смажыць цэлы дзень. || закончанае трыванне: засмажыць і сасмажыць. || назоўнік: смажанне.
Смажэнне
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Тое, што і смажаніна.
Смак
назоўнік | мужчынскі род
1. Адно са знешніх адчуванняў чалавека, органам якога з'яўляецца слізістая абалонка языка і ротавая поласць.

2. Адчуванне на языку, у роце або ўласцівасць ежы, якая з'яўляецца крыніцай гэтага адчування. Кіслы на с. яблык.

3. пераноснае значэнне: Сэнс, цікавасць, вастрыня чаго-н. У гэтым эпізодзе ўвесь с. анекдота. Ён адчуваў с. у працы. || прыметнік: смакавы.
Смакаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Есці або піць паволі, з асалодай, каб адчуць смак (у 1 знач.). С. кляновы сок.

2. Есці ці піць на пробу; каштаваць. С. кожны глыток.

3. пераноснае значэнне: Успрымаць, адчуваючы асаблівае задавальненне, цешыцца, радавацца чым-н. С. апошнія навіны. || назоўнік: смакаванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.