РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4
Снабізм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Паводзіны, манеры, уласцівыя снобу. || прыметнік: снабісцкі.
Снавалка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Снавальная машына.
Снавальны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які служыць для снавання.
Снаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Падрыхтоўваць пражу асновы для ткання. С. пражу.

2. Рухацца туды і сюды, у розных кірунках. С. па вуліцы ўзад-уперад. || назоўнік: снаванне. || прыметнік: снавальны.
Снайпер
назоўнік | мужчынскі род
Майстар меткай стральбы. || прыметнік: снайперскі. С. агонь (трапны, дакладны).
Снарад
назоўнік | мужчынскі род
1. Від боепрыпасаў для стральбы з гармат, а таксама лятальны апарат з баявым зарадам. У лесе разарваўся с.

2. Прыбор, інструмент, машына. С. для свідравання. Гімнастычныя снарады (прыстасаванні для спартыўных практыкаванняў). || прыметнік: снарадны.
Снасць
назоўнік | жаночы род
1. зборны назоўнік: Прыборы, інструменты, прастасаванні для якога-н. занятку. Рыбалоўная с.

2. звычайна Канат, вяроўка, якія служаць для кіравання парусамі і пад.
Снатворны
прыметнік
Які выклікае сон (у 1 знач.). С. сродак. Прыняць снатворнае (наз). Снатворнае апавяданне (пераноснае значэнне: вельмі сумнае; размоўнае).
Снег
назоўнік | мужчынскі род
Атмасферныя ападкі ў выглядзе крышталікаў лёду, а таксама суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае зямлю. Выпаў першы с. Вечныя снягі (на вяршынях высокіх гор). Патрэбен, як леташні с. (зусім не патрэбен; размоўнае неадабральнае). Як с. на галаву (раптоўна, нечакана; размоўнае). || памяншальная форма: сняжок. || прыметнік: снегавы і снежны. Снегавая хатка (зробленая з снегу). Снегавая нагрузка (нагрузка на будынкі, якую стварае снежнае покрыва). Снежныя заносы. Снежная белізна (падобная на снег).
Снега
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адноеіны да снегу, напр. снегаачыстка, снегазатрыманне, снегалавінны, снегаўборачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.