РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6
Собаль
назоўнік | мужчынскі род
Драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурага колеру, а таксама футра гэтага звярка. || прыметнік: сабалёвы, сабаліны і собалевы. Сабалёвая шапка. Сабаліныя бровы (пераноснае значэнне: густыя, цёмныя, шаўкавістыя; народна-паэтычнае).
Собіць
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | закончанае трыванне
Прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць нечаканае. Собіла ж яму ў такое разводдзе адпраўляцца ў дарогу.
Совацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. сунуцца1.

2. Хадзіць туды і сюды, звычайна без справы (размоўнае). С. з хаты ў хату.

3. Перамяшчацца куды-н. Лодка соваецца па вадзе. || назоўнік: сованне.
Соваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. сунуць1-

2. 2. Перамяшчаць з месца на месца. С. табурэткі па кухні.

3. Класці, укладваць куды-н. неахайна. С. кнігі ў партфель.

4. пераноснае значэнне: Даваць хабар (размоўнае). С. хабар (падкупляць). || назоўнік: сованне.
Сода
назоўнік | жаночы род
Вуглякіслы натрый, белае крышталічнае шчолачнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы і інш. Пітная с. || прыметнік: содавы. С. завод. Содавая вада.
Содавы
прыметнік
1. гл. сода.

2. назоўнік Тое, што і содавая вада. Выпіць шклянку содавай.
Сойка
назоўнік | жаночы род
Пярэстая лясная птушка атрада вераб'іных.
Сок
назоўнік | мужчынскі род
1. Вадкасць, якая знаходзіцца ў клетках, тканках і поласцях раслінных і жывёльных арганізмаў. Кляновы с. Страўнікавы с. Выціснуць усе сокі з каго-н. (пераноснае значэнне: абяссіліць празмернай работай).

2. Напітак, які вырабляюць з мякаці розных пладоў. Купіць вінаграднага соку.Варыцца ў сваім саку (неадабральнае) — працаваць, не падтрымліваючы сувязі з тымі, хто займаецца падобнай работай, не выкарыстоўваць іх вопыт. У самым саку (размоўнае) — у росквіце фізічных сіл. || прыметнік: сокавы.
Сокавыціскалка
назоўнік | жаночы род
Апарат або прыстасаванне для выціскання соку з пладоў, ягад, гародніны.
Сокал
назоўнік | мужчынскі род
Драпежная птушка з моцнай дзюбай і доўгімі вострымі крыламі; даўней яе выкарыстоўвалі пры паляванні на дробных жывёл і птушак. Палёт сокала. С. ясны (пераноснае значэнне: назва прыгожага юнака, мужчыны; народна-паэтычнае). Слаўныя сокалы нашай краіны (пераноснае значэнне: пра лётчыкаў, касманаўтаў; высокае). || памяншальная форма: саколік. || прыметнік: сакаліны. С. зрок (як у сокала).
2009–2019. Беларусь, Менск.