РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 36
Сп'яна
прыслоўе | размоўнае
Будучы ў нецвярозым стане. Напракудзіў с.
Сп'янелы
прыметнік | размоўнае
Які ап'янеў, сп'янеў. Нехта сп 'янелым голасам спяваў.
Спаборніцтва
назоўнік | мужчынскі род
Форма дзейнасці (работы, гульні і пад.), пры якой удзельнікі імкнуцца выявіць перавагу над кім-н., дабіцца лепшых вынікаў у чым-н. Спартыўныя спаборніцтвы. С. па плаванню.
Спаборнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Удзельнічаць у спаборніцтве. С. у пад'ёме ўраджайнасці.
Спаважны
прыметнік
Павольны, памяркоўны, няспешны. С. голас. || назоўнік: спаважнасць.
Спаведнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Святар, які прымае споведзь.

2. Той, хто прыйшоў на споведзь. || жаночы род: спаведніца.
Спавівач (спавівіч)
назоўнік | мужчынскі род
Доўгі вузкі пояс, якім спавіваюць маленькіх дзяцей.
Спавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Загарнуць пялёнкі і звязаць спавівачом. С. дзіця. || незакончанае трыванне: спавіваць. || назоўнік: спавіванне. || прыметнік: спавівальны.
Спавядацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць на споведзі, прызнаваць свае грахі.

2. пераноснае значэнне: Шчыра расказваць пра свае сакрэты, пра сябе. Няма чаго кожнаму с. || закончанае трыванне: выспаведацца.
Спавядаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. каго і без дапаўнення. Прымаць споведзь у каго-н. С. грэшніка, хворага.

2. пераноснае значэнне, каго. Ушчуваць за што-н. С. вучня за дрэнны ўчынак. || закончанае трыванне: паспавядаць і выспаведаць. || назоўнік: спавяданне.
2009–2019. Беларусь, Менск.