РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2
Ссадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Дапамагчы сысці ўніз. С. дзіціі з канапы.

2. Даць магчымасць або прымусіць выйсці (з поезда, аўтобуса і пад.). С. на станцыі дзяцей. С. безбілетніка. || незакончанае трыванне: ссаджваць. || назоўнік: ссаджванне.
Ссаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Уцягваць у рот губамі і языком (што-н. вадкае). С. малако. С. грудзі маці (карміцца яе малаком).

2. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі. С. соску. С. лапу. С. палец. З. безасабовая форма: Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.). || назоўнік: ссанне. || прыметнік: ссальны. Ссальныя рухі.
Ссесціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выпасці ў выглядзе асадку з раствору.

2. Пра тканіну: стаць карацейшай, збегчыся.

3. Стаць больш шчыльным, цвёрдым. Снег ссеўся.

4. Вылучыць дробныя цвёрдыя часткі, камкі (пра малако). Малако сселася. || незакончанае трыванне: ссядацца. || назоўнік: ссяданне.
Ссёрбаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Сёрбаючы, з'есці якую-н. вадкую страву; высербаць. || незакончанае трыванне: ссёрбваць.
Ссівелы
прыметнік
Які ссівеў (пра валасы). Ссівелыя скроні. С. чалавек. (з сівымі вадасамі). Прыйшлі на свята маладыя і ссівелыя (назоўнік).
Ссінелы
прыметнік
Які ссінеў; пасінелы. С. ад холаду.
Ссоўны
прыметнік
Такі, які можа ссоўвацца. С. стол.
Ссохлы
прыметнік
1. Пра расліны: які звяў, засох, загінуў ад неспрыяльных умоў. С. куст бэзу.

2. Сасмяглы, шурпаты (пра губы, вусны). Ссохлыя губы.
Ссохнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Перасохнуць, стаць зморшчаным, пакарабаціцца. Боты ссохліся.

2. Высахшы, зацвярдзець, ператварыцца ў камяк. Гліна ссохлася.

3. Сасмягнуць, стаць шурпатым (пра губы). Губы ссохліся. || незакончанае трыванне: ссыхацца. || назоўнік: ссыханне.
Ссохнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пра расліны: высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў. Яблыні ссохлі.

2. пераноснае значэнне: Стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад., зачахнуць (размоўнае). Ссохла дзяўчына з-за хлопца.

3. Страціць свежасць; сасмягнуць (пра губы). || незакончанае трыванне: ссыхаць. || назоўнік: ссыханне.
2009–2019. Беларусь, Менск.