РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 47
Стабілізавацца
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Дайсці (даходзіць) да ўстойлівага становішча. Падвоз гародніны на рынках стабілізаваўся. || назоўнік: стабілізацыя.
Стабілізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Давесці (даводзіць) да ўстойлівага стану што-н. С. валюту. || назоўнік: стабілізацыя.
Стабілізатар
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Прыбор, устройства для надання ўстойлівасці, пастаяннага становішча чаму-н. (у лятальных апаратах, на суднах і пад.), для стабілізацыі якога-н. працэса. С. лятальнага апарата. С. току.

2. Рэчыва, якое затрымлівае працэс змянення якога-н. іншага рэчыва, саставу. С. выбуховых рэчываў. || прыметнік: стабілізатарны.
Стабільны
прыметнік
Устойлівы, пастаянны, які не мяняецца. С. прыбытак. Стабільныя падручнікі. Стабільнае напружанне. || назоўнік: стабільнасць.
Ставаць
дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне
1. Хапаць чаго-н. для каго-, чаго-н. На ўсё гэта не стае ні сіл, ні часу.

2. Мець магчымасці, сілы, здольнасці рабіць што-н.
Ставіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выражаць свае адносіны да каго-, чаго-н. Ён добра с. да разумных прапаноў. Уважліва с. да патрэб людзей. || закончанае трыванне: паставіцца.
Ставіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Размяшчаць, умацоўваць што-н. вертыкальна, у стаячым становішчы. С. слупы. С. кнігі на паліцу.

2. Прымушаць або памагаць каму-н. устаць, заняць дзе-н. месца стоячы. С. дзіця на падлогу. С. вартавога на пост.

3. Прызначаць на работу, прапаноўваць рабіць што-н. С. новага механіка.

4. Устанаўліваць, будаваць. С. тэлефон. С. помнік.

5. Змяшчаць на пэўнае месца, у пэўным становішчы. С. аўтобус у аўтапарк. С. напітак на стол.

6. У некаторых выразах: прыдаваць чаму-н. патрэбнае становішча, форму, прыводзіць у патрэбны стан. С. голас (маладому спеваку). С. словы ў патрэбным склоне. С. рукі (цымбалісту).

7. Прыкладваць, накладваць з якой-н. мэтай. С. гарчычнікі. С. пломбу.

8. Рабіць метку, знак на чым-н., пісаць, рысаваць, падпісваць. С. подпіс. С. дату. С. адзнакі ў дзённік.

9. Арганізоўваць, наладжваць. С. балет. С. спектакль. С. доследы. 10. Майстраваць, устанаўліваць. С. палаткі. 1

1. У азартных гульнях: уносіць, укладваць у гульню (грошы). С. у банк 100 рублёў. 12. Задаваць, прапаноўваць для выканання, абмеркавання. С. сціслыя тэрміны. С. на галасаванне. 13. пераноснае значэнне: Ствараць для каго-н. умовы, абставіны, прыводзіць у якое-н. становішча. С. пад кантроль. С. перад фактам. 14. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: лічыць чым-н., разглядаць як-н. што-н. С. сваёй мэтай. С. у віну. 15. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўжыв. у знач. рабіць (тое, што абазначае назоўнік). С. рэкорд. С. дыягназ. 16. Нарыхтоўваць, складаючы якім-н. чынам. С. сена ў копы. || закончанае трыванне: паставіць. || назоўнік: пастаноўка.
Ставок
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая сажапка. || прыметнік: стаўковы.
Ставы
назоўнік
Кросны. Вычасаў с. з бярозы.
Стагаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Складаць у стагі салому, сена і пад. Ён араў і стагаваў гадамі. || назоўнік: стагаванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.