РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 32
Су
прыстаўка
1. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і абазначае: 1) сумеснасць, саўдзел, напр. сунаймальнік, суадказчык, сустаршыня; 2) падабенства, напр. суглінак, супесак, сукравіца; 3) сукупнасць, зборнасць, напр. суквецце, суплоддзе.

2. Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і абазначае: 1) суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі, напр. суадносны, сугучны; 2) збліжэнне, супадзенне ў прасторы або ў часе, напр. сучасны, сумежны.

3. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадносін паміж чым-н., напр. сумясціць, суіснаваць, суаднесці.
Суаднесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выявіць, устанавіць суадносіны паміж чым-н. С. паказанні сведак. С. факты. || незакончанае трыванне: суадносіць. || назоўнік: суаднясенне.
Суаднесціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Быць суаднесеным, супастаўленым. Гэтыя два паняцці суадносяцца паміж сабой. || незакончанае трыванне: суадносіцца.
Суадносіны
назоўнік
Узаемная сувязь, адносіны паміж чым-н. С. паняццяў.
Суадносны
прыметнік
Які знаходзіцца ў суадносінах з чым-н. Суадносныя паняцці. || назоўнік: суадноснасць.
Суайчыннік
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Чалавек, які мае з кім-н. агульную айчыну. || жаночы род: суайчынніца.
Суб
прыстаўка
Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.: 1) другаснасці, пабочнасці, падначаленасці, маласці ў параўнанні з тым, што названа ў базавай аснове, напр. субпадрад, субпадрадчык, субінспектар, субпрэфект, субарэнда, субпрадукты, субкантынент, субадзінка, субклетачны, субмікронны, суб'ядзерны; 2) знаходжання каля чаго-н., пад чым-н., напр. субстратасфера, субальпійскі, субарктычны, субсветлавы.
Суб'ект
назоўнік | мужчынскі род
1. У філасофіі: чалавек, які пазнае свет і супрацьстаіць яму як аб'екту пазнання.

2. Чалавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей (кніжнае). С. права (фізічная або юрыдычная асоба як носьбіт юрыдычных правоў і абавязкаў; спецыяльны тэрмін).

3. Наогул чалавек (звычайна з адмоўнымі рысамі; размоўнае). Хадзіў тут нейкі падазроны с.

4. У логіцы: прадмет суджэння.

5. У граматыцы: семантычная катэгорыя са значэннем выканаўцы дзеяння або носьбіта стану. || прыметнік: суб'ектны.
Суб'ектывізм
назоўнік | мужчынскі род
1. У філасофіі: светапогляд, які адмаўляе аб'ектыўныя законы развіцця і сцвярджае галоўную ролю асобнага суб'екта ў працэсе пазнання і грамадскай дзейнасці.

2. Асабістыя, суб'ектыўныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н. С. у трактоўцы падзей. || прыметнік: суб'ектывісцкі.
Суб'ектывіст
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік суб'ектывізму (у 1 знач.). || прыметнік: суб'ектывісцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.