УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
СА
СВ
СЕ
СЁ
СІ
СК
СЛ
СМ
СН
СО
СП
СР
СС
СТ
СУ
СФ
СХ
СЦ
СЧ
СШ
СЫ
СЭ
СЮ
СЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
|
Сцадзіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Зліваючы, аддзяліць вадкасць ад аселай гушчы або частку вадкасці, не боўтаючы. С. ваду з пельменяў. С. сыроватку з тварагу.
2. Выцадзіць малако з саскоў. С. грудное малако. || незакончанае трыванне: сцэджваць. || назоўнік: сцэджванне.
|
Сцверджанне
|
назоўнік | ніякі род
|
Палажэнне, выказванне. Сцверджанні па разгледжаных пытаннях былі вельмі розныя.
|
Сцвердзіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Устанавіць, вызначыць на падставе абследавання. Урач сцвердзіў запаленне лёгкіх.
2. Усвядоміць вартасць, значнасць сябе, сваёй асобы. С. сваё «я». || незакончанае трыванне: сцвярджаць. || назоўнік: сцвярджэнне.
|
Сцвісці
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Наскрозь пакрыцца цвіллю, сплеснець. Батон сцвіў.
|
Сцвярджальны
|
прыметнік
|
1. Які выказвае згоду з чым-н., пацвярждае што-н. С. адказ.
2. Які замацоўвае, устанаўлівае што-н. С. пафас рамана.
3. Які мае ў сабе сцверджанне (спецыяльны тэрмін). С. сказ. Сцвярджальнае суджэнне. || назоўнік: сцвярджальнасць.
|
Сцвярджаць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
1. гл. сцвердзіць.
2. Настойліва даводзіць, упэўніваючы ў чым-н. Старажылы сцвярджаюць, што за вёскай было возера. Усе сцвярджаюць гэту ісціну. || назоўнік: сцвярджэнне.
|
Сцвярджэнне
|
назоўнік | ніякі род
|
1. гл. сцвярджаць і сцвердзіць.
2. Палажэнне, думка, якой даводзяць што-н. Правільныя сцвярджэнні.
|
Сцвярдзелы
|
прыметнік
|
Які стаў цвёрдым. Сцвярдзелая гліна.
|
Сцеблаваты
|
прыметнік
|
Пра расліны з вялікай колькасцю сцёблаў. Буялі сцеблаватыя кветкі. || назоўнік: сцеблаватасць.
|
Сцежка
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Вузкая пратаптаная дарожка. Лясная с. С. праз жыта.
2. пераноснае значэнне: Шлях і кірунак працоўнай дзейнасці каго-, чаго-н. Пайсці па жыццёвых бацькавых сцежках.
|
|
|
|